На бранскім сайце 73% наведнікаў прагаласавалі за ўваход Бранска ў склад Беларусі
Бранскае інтэрнэт-выданьне «ГородБ» запусьціла апытаньне сярод сваіх чытачоў, які варыянт дзяржаўнай прыналежнасьці гораду Бранску яны б абралі. За ўваходжаньне ў Беларусь ужо прагаласавала 73 працэнты.
Фото: Галасаванне ў Бранску. Больш за 73% хочуць далучыцца да Беларусі
«Лукашэнка Бранск лічыць беларускім. На прэс-канфэрэнцыі 17 кастрычніка ён намякнуў, што Пуціну прыйдзецца падзяліцца з заходнім суседам часткамі Бранскай, Смаленскай і Пскоўскай абласьцей. Зразумела, што гэта немагчыма, ну а калі раптам здарыцца рэфэрэндум, як прагаласуюць чытачы?» — піша рэдакцыя на сваім сайце, і дае наступныя варыянты:
На рэфэрэндуме вы прагаласуеце за
• Бранск у складзе Расеі
• Бранск у складзе Беларусі
• Бранск у складзе Ўкраіны
• Бранскую Народную Рэспубліку
• Свой варыянт
На момант публікацыі за ўваход у склад Беларусі прагаласавала 73%. Аднак прагаласаваць можа любы карыстальнік інтэрнэта, і пабачыць, колькі з тых, хто галасаваў, насамрэч жыхары Браншчыны — немагчыма. Як сцвярджаюць супрацоўнікі сайта, большасць удзельнікаў галасавання прыйшла з беларускіх рэсурсаў.
Новости
- 19:26 У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам
- 19:23 Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально
- 18:40 В грибах Гомельщины нашли избыток цезия
- 18:29 Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную
- 18:22 Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу
- 18:03 За беспилотник грозит штраф и конфискация
- 17:33 Белорусов ждут три выходных подряд
- 17:25 Мошенники заставили жителя Барановичей продать автомобиль
- 17:11 В Смолевичах строят дома для минских очередников
- 17:06 Телефонные мошенники втянули жителя Новополоцка в кредит