Распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да дзвюх жанчын, якія прадавалі тавары з выкарыстаннем сацсетак

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, адна з іх — 22-гадовая жыхарка Брэста, якая з лютага 2013 года па люты 2015-га атрымала ад рэалізацыі трыкатажных вырабаў даход звыш 740 млн. рублёў.

Дзяўчына выкарыстоўвала некалькі старонак, створаных ёю ў сацыяльных сетках, дзе рэкламавала тавар. Яго асартымент быў прадстаўлены жаночымі рэчамі, набытымі праз інтэрнэт з Кітая, а таксама прывезенымі з Расіі і Польшчы.

Брэстаўчанка адпраўляла пакупнікам заказаныя імі тавары паштовым адпраўленнем з накладзеным плацяжом. Грамадзянка, якая працавала спецыялістам па продажы медыцынскіх прэпаратаў, разглядала гандаль адзеннем як дадатковы даход.

Пры гэтым яна не была зарэгістраваная ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і не выплачвала падаткі з «падпрацоўкі». Маладая жанчына, паводле яе слоў, не думала, што гэта можа пацягнуць крымінальную адказнасць.

Таксама пра гэта не задумвалася і 27-гадовая непрацуючая жыхарка Баранавічаў. Яе сумарны даход за перыяд гандлю са студзеня 2013 года па жнівень 2015-га склаў каля 230 млн. рублёў. За гэты перыяд яна ажыццявіла звыш 800 здзелак па продажы трыкатажных вырабаў і іншых тавараў.

Фігурантка крымінальнай справы таксама размяшчала рэкламныя аб’явы на старонцы ў сацыяльнай сетцы, а затым поштай адпраўляла заказаную пакупнікамі прадукцыю.

Крымінальная справа ў дачыненні да 22-гадовай дзяўчыны расследуецца Брэсцкім міжраённым аддзелам СК, у дачыненні да 27-гадовай — Баранавіцкім міжраённым аддзелам СК. Справы распачатыя па матэрыялах упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Брэсцкай вобласці.

У Следчым камітэце зазначылі, што падставай для распачынання крымінальнай справы аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці з’яўляецца атрыманне даходу, які ў тысячу і больш разоў перавышае памер базавай велічыні.

Рымвід

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

3 минуты ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 час ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

18 часов ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

19 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago