Літва заклікае суседзяў не купляць электраэнергію з АЭС у Беларусі і Расіі

“Трэба падаць выразны сігнал аб тым, што электраэнергія, якая выпрацоўваецца ў парушэнне міжнародных рэгламентаў ядзернай бяспекі, бяспекі і міждзяржаўнай ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, не будзе прынята ў Еўрасаюзе.

Таму неабходна неадкладна і падрабязна абмеркаваць гэтае пытанне — спачатку на рэгіянальным, а потым — на ўзроўні ЕС, і прыняць рашэнні, каб забяспечыць аднолькавыя ўмовы гандлю электраэнергіяй з гэтымі краінамі”, — цытуе ліст, які Масюліс даслаў міністрам эканомікі і энергетыкі чатырох краін.

На думку літоўскага міністра, АЭС, якія будуюцца ў Калінінградскай вобласці і ў Беларусі, уяўляюць пагрозу для навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, яны ствараюць несумленную канкурэнцыю на рынку электраэнергіі.

У снежні Масюліс прапаноўваў, каб Літва, Латвія і Эстонія дамовіліся пра сістэму падаткаабкладання, якая прадухіліла б экспарт электраэнергіі з Астравецкай АЭС у краіны Балтыі.

Паводле яго, такую магчымасць краінам варта разгледзець, калі будаўніцтва Беларускай АЭС будзе працягвацца ў парушэнне міжнародных правілаў.

Рымвід

Recent Posts

У Гродне пенсіянер загінуў пасля сутыкнення з раварыстам

У Гродне 78-гадовы пенсіянер памёр пасля наезду раварыста ў лесапарку «Пышкі». Аварыя на веладарожцы адбылася…

5 часов ago

Тарифы на ЖКУ хотят менять ежеквартально

Тарифы на ЖКУ планируют индексировать каждый квартал с учётом роста доходов населения. При этом оплата…

5 часов ago

В грибах Гомельщины нашли избыток цезия

В Гомельской области можно бесплатно сдать продукты на радионуклиды. В октябре проверка продуктов из частного…

6 часов ago

Замежнік перарабіў сігнальную зброю ў агнястрэльную

У доме і гаражы 53-гадовага замежніка знайшлі пісталет, два рэвальверы і патроны часоў Другой сусветнай…

6 часов ago

Через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу

В конце ноября через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу. Ежедневный рейс свяжет Гродно с…

6 часов ago

За беспилотник грозит штраф и конфискация

Гражданские беспилотники в Беларуси нельзя ввозить, хранить, приобретать, передавать или запускать без соблюдения установленных правил.…

6 часов ago