Танныя еўрапейскія тавары праз Украіну ў Беларусь не пойдуць
З 1 студзеня еўрапейскія тавары не абкладаюцца ўкраінскімі пошлінамі і, адпаведна, таннеюць для украінскага спажыўца. Паміж краінамі-ўдзельніцамі СНД ў 2011 годзе таксама было падпісанае пагадненне пра зону свабоднага гандлю. Адпаведна, увезеныя праз Украіну еўрапейскія тавары ў хуткім часе могуць з’явіцца і на беларускіх прылаўках.
“Тое, што называецца зонай свабоднага гандлю ў СНД — гэта проста папяровая фікцыя, а не сапраўдная зона, — усміхаецца такой здагадцы беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук. — Таму я не думаю, што будзе нейкі наплыў танных еўрапейскіх тавараў. У нас выкарыстоўваюцца такія метады і інструменты супраць імпарту, што мыш не праскочыць, не кажучы ўжо пра тавары. Нават калі гэтая мыш з Украіны”.
Эканамічны эксперт украінскага аналітычнага цэнтра Барыс Кушніруктаксама перакананы, што беларусам не варта чакаць наплыву танных еўрапейскіх тавараў з Украіны. Маўляў, спробы рээкспарту безумоўна будуць, але вельмі кволыя.
“На украінскім рынку еўрапейскія тавары патаннеюць толькі намінальна, — тлумачыць сваю пазіцыю эксперт. — Бо з улікам глыбокай дэвальвацыі грыўны, для большай часткі насельніцтва гэтыя тавары ўсё адно застануцца надзвычай дарагімі. А таму і не трэба чакаць масавага завозу еўрапейскіх тавараў ва Украіну. На іх папросту не будзе попыту”.
Разам са стварэннем зоны свабоднага гандлю паміж Кіевам і Бруселем пачаў дзейнічаць і ўказ Уладзіміра Пуціна, які прыпыняе дамову пра існаванне зоны свабоднага гандлю паміж Расіяй і Украінай. Тлумачыцца такі крок “выключнымі абставінамі, якія закранаюць інтарэсы і эканамічную бяспеку РФ”.
“Калі ў 2011-м годзе ўкраінскі экспарт у Расію складаў каля 20 мільярдаў долараў, то па выніках 2015-га года ён не дацягнуў і да 4.5 мільярда, — тлумачыць, наколькі ўдараць па ўкраінцам расійскія санкцыі, Барыс Кушнірук. — Калі ж казаць менавіта пра харчовыя тавары, то сітуацыя ўвогуле абсурдная. Украінскі экспарт прадуктаў быў меншым, чым расійскі экспарт ва Украіну і складаў 150-170 мільёнаў долараў, гэта недзе 3-4% ад таваразвароту”.
Кабінет міністраў Украіны рэагуе санкцыямі ў адказ, эксперт не выключае, што праз Беларусь будзе адбывацца ўзаемны рээкспарт, «то бок праз Беларусь ва Украіну будуць ісці расійскія тавары, і наадварот. Так, як гэта ўжо адбываецца паміж Расіяй і ЕС, — працягвае думку эксперт украінскага аналітычнага цэнтра. — Я так разумею, што беларускае кіраўніцтва не хацела б губляць украінскі рынак, бо Беларусь мае станоўчае гандлёвае сальда з Украінай. Але ў гэтым была б моцна зацікаўленая Расія, каб яшчэ больш да сябе прывязаць Беларусь і мацней ударыць па Украіне”.
Тым не менш Барыс Кушнірук перакананы, што чакаць наплыву беларускіх тавараў ва Украіну таксама не трэба. Да таго ж праз пэўны час ва Украіне пачнуць набіраць моц розныя тэхнічныя рэгламенты, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Еўрасаюза, верагодна, што беларускі тавар папросту не будзе ім адпавядаць. Такая нечаканая праблема.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Почему страны Скандинавии в разы богаче Беларуси
В Беларуси часто говорят о «социально ориентированном государстве» и экономических успехах. Но социализма в в стране пока нет, его так и не построили со времен СССР. Но можно сравнить со странами Северной Европы – Норвегией, Швецией, Данией и Исландией. Там о чудесах не рассказывают. Но почему-то именно они годами остаются среди самых богатых стран мира.
Литва подала на Беларусь в Международный суд ООН
Литва подала международный иск против Беларуси и выдвинула обвинения за создание искусственного миграционного давления на ЕС. Такой инцидент произошел впервые в истории, когда конфликт соседних страны Балтии и Беларуси перешёл в юридическую плоскость на уровне ООН.