Алесь Міхалевіч мае намер узяць удзел у парламенцкіх выбарах
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч мае намер узяць удзел у парламенцкіх выбарах, паведаміў палітык БелаПАН. Міхалевіч плануе балатавацца ў Палату прадстаўнікоў ад Партыі БНФ па мінскім мікрараёне Уручча.
Алесь Міхалевіч
“Усе людзі маюць правы, і кожны рэалізуе іх як хоча. Я асабіста хачу ведаць, што думаюць людзі з нагоды ўсяго, што адбываецца ў краіне, бо за пяць гадоў многае тут змянілася, — сказаў ён. — Следства па маёй справе працягнутае, і калі мяне прызнаюць вінаватым і накіруюць справу ў суд, вядома, гэта перашкодзіць маім планам. Аднак у нас усё яшчэ ёсць прэзумпцыя невінаватасці. Таму зараз я збіраю каманду і рыхтуюся да кампаніі”.
Нагадаем, расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Міхалевіча зноў працягнутае. Палітык да гэтага часу знаходзіцца пад следствам па “справе аб масавых беспарадках” 19 снежня 2010 года.
Міхалевіч, як і большасць іншых кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. 19 лютага 2011 года яго выпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, а 28-га ён арганізаваў прэс-канферэнцыю, на якой расказаў пра катаванні ў СІЗА.
У сакавіку таго ж года Міхалевіч таемна выехаў з Беларусі, патлумачыўшы гэта пагрозай “рэальнай фізічнай расправы”, і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. У ліпені 2012 года ён атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне, што выключаны з цэнтральнай базы даных Інтэрпола як грамадзянін, які знаходзіцца ў вышуку.
8 верасня 2015 года ён вярнуўся ў Беларусь і быў затрыманы беларускімі памежнікамі на літоўска-беларускай мяжы падчас пашпартнага кантролю як асоба, якая знаходзіцца ў нацыянальным вышуку. Міхалевіча перадалі міліцыі, але праз некалькі гадзін адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе. Тады палітык падаў ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску хадайніцтва аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнай справы, якая ў дачыненні да іншых фігурантаў ужо закрытая, аднак атрымаў адмову.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами