У Міністэрстве ЖКГ не ведаюць, які працэнт жыроўкі аплачвае дзяржава
23 лютага кіраўнік Беларусі падпісвае “антыкрызіны” ўказ №78, у якім недвухсэнсоўна загадана “дасягнуць узроўню кампенсацыі тарыфаў для насельніцтва ў памеры 50% па ўсім комплексе паслугаў”. Некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка пагашае ледзь не 80% кошту камунальных плацяжоў.
Тэарэтычна гэта значыць, што жыроўка патаннее, але спачатку паспрабуем спытаць у чыноўнікаў з ЖКГ, якую частку маёй жыроўкі сёння аплачвае дзяржава.
У абласных упраўленнях ЖКГ не могуць адказаць на гэтае простае пытанне, маўляў, яшчэ не з’явілася статыстыка за студзень. У магілёўскім упраўленні кажуць дзіўнае: “Такая інфармацыя штомесячна не збіраецца, а толькі кожны квартал. Штомесячна проста фізічна немагчыма сабраць і апрацаваць аператыўна гэтую інфармацыю”.
Па словах начальніка гродзенскага абласнога ўпраўлення ЖКГ Алега Шафранскага, адказаць на такое пытанне ўвогуле немагчыма.
“Я не змешваю віды дзейнасці і цэны на іх. Адпаведна, не магу пракаментаваць, колькі працэнтаў плацім мы, а колькі — дзяржава”.
Пачакайце, але ўказ кіраўніка краіны менавіта пра гэта.
У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі проста перанакіроўваюць у Міністэрства эканомікі, маўляў, толькі там ведаюць пра гэта.
І толькі у разлікова-даведачным цэнтры горада Ліда далі адказ на пытанне, якое хвалюе ўсіх. У сярэднім па горадзе насельніцтва пагашае 32,7% кошту камунальных паслугаў, дзяржава — 67,3%. Атрымліваецца, у Лідзе цэны ў жыроўках будуць расці?
Прадстаўніца лідскага разлікова-даведачнага цэнтра супакойвае:
“Пакуль павышэння не плануецца, бо за студзень вельмі моцна павысілі камуналку. Вельмі шмат скаргаў!”
Міністэрства эканомікі паабяцала падлічыць дакладна і адказаць на гэтае складанае пытанне.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Почему страны Скандинавии в разы богаче Беларуси
В Беларуси часто говорят о «социально ориентированном государстве» и экономических успехах. Но социализма в в стране пока нет, его так и не построили со времен СССР. Но можно сравнить со странами Северной Европы – Норвегией, Швецией, Данией и Исландией. Там о чудесах не рассказывают. Но почему-то именно они годами остаются среди самых богатых стран мира.
Литва подала на Беларусь в Международный суд ООН
Литва подала международный иск против Беларуси и выдвинула обвинения за создание искусственного миграционного давления на ЕС. Такой инцидент произошел впервые в истории, когда конфликт соседних страны Балтии и Беларуси перешёл в юридическую плоскость на уровне ООН.