Беларусы маюць шанс папрацаваць у германскім парламенце
Германскі Бундэстаг запрашае беларусаў сумесна з Вольным універсітэтам Берліна, Берлінскім універсітэтам імя Гумбальта i Тэхнічным універсітэтам Берліна прыняць удзел у праграме Міжнароднай парламенцкайстыпендыі (МПС) на 5 месяцаў у Берліне.
Праграма прызначана для высокакваліфікаваных і палітычна зацікаўленых маладых жанчын і мужчын, якія маюць намер пасля заканчэння праграмы вярнуцца на радзіму, каб актыўна і адказна ўдзельнічаць у пабудове дэмакратычнай будучыні сваiх краін.
Германскі Бундэстаг, парламент Германіі дае магчымасць маладым людзям на працягу 15 тыдняў, працуючы ў аднаго з дэпутатаў Бундэстага, пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і з палітычнымі працэсамі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, а таксама набыць практычны досвед у галіне парламенцкай працы.
Стыпендыяты адбіраюцца незалежнай адборачнай камісіяй Германскага Бундэстага.
Стажыроўка доўжыцца з 1 сакавіка па 31 ліпеня.
Умовы ўдзелу:
· беларускае грамадзянства
· закончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя
· вельмі добрае веданне нямецкай мовы
· веданне нямецкай палітыкі, грамадства і гісторыі
· узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме
Стыпендыя:
· 500 € штомесяц
· аплата жылля
· аплата страхавых і камандзіровачных выдаткаў
Заяўкі прымаюцца ў Пасольстве Германіі ў Мінску да 30 чэрвеня 2016 г. па электроннай пошце.
E-Mail: [email protected]
Вашы пытанні Вы можаце накіраваць на наступны адрас:
Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія, вул. Захарава, 26, 220034 Мінск. Тэл.: (00375 17) 217 59 00, Факс: (00375 17) 294 85 52. Больш падрабязную інфармацыю вы знойдзеце на сайце bundestag.de
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам