Расія забараніла пастаўкі прадукцыі з трох беларускіх малочных прадпрыемстваў
Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) 13 жніўня ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю прадукцыі трох беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў.
Фото: Петр Гузаевский
Як паведамляе сайт Рассельгаснагляда, у сувязі з выяўленнем шматлікіх парушэнняў патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза і Расійскай Федэрацыі да прадукцыі санкцыі ўводзяцца ў дачыненні да ваўкавыскага ААТ “Беллакт”, ААТ “Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат” і ПУП “Калінкавіцкі малочны камбінат”.
Ліст з дэталізацыяй выяўленых неадпаведнасцяў Рассельгаснагляд накіраваў на адрас дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі, адзначылі ў ведамстве.
Пытанне аб адмене часовых абмежаванняў будзе разгледжанае пасля правядзення беларускім бокам расследавання па кожным факце парушэнняў і падавання адпаведных матэрыялаў расійскім калегам, заявілі ў Рассельгаснаглядзе.
Беларуски бок адрэагаваў на праблемную сітуацыю.
“Прэтэнзіі, якія ёсць у Рассельгаснагляду, датычацца якасці афармлення дэкларацый адпаведнасці на сухое малако, — растлумачыў намеснік міністра, дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандр Субоцін. — Мы разбіраемся ў сітуацыі. Будзем працаваць над тым, каб зняць усе наяўныя пытанні для аднаўлення паставак нашай прадукцыі на расійскі рынак”.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам