Кандыдат у дэпутаты Юрый Хашчавацкі крытыкуе ўладу
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Свіслацкай выбарчай акрузе №94 ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі ў сваім выступе па тэлебачанні 17 жніўня заклікаў беларусаў "вярнуць сабе пачуццё ўласнай годнасці".
Фото: Петр Гузаевский
Хашчавацкі нагадаў, што сёлета спаўняецца 20 гадоў з таго часу, як ён зняў фільм пра Аляксандра Лукашэнку “Звычайны прэзідэнт”. У тым жа 1996 годзе, паводле яго слоў, быў распушчаны беларускі парламент і “ўзамен зробленая дэкарацыя — у “палатку” былі прызначаныя дэпутаты ў двукоссях, уся дзейнасць якіх складалася ў тым, каб дружна прагаласаваць за любыя законы, спушчаныя зверху”. З тых часоў, заявіў Хашчавацкі, дэпутаты ў Беларусі не абіраюцца, а прызначаюцца “з дапамогай падробкі, хлусні і фальсіфікацыі”.
“Я пераканаўся ў гэтым на ўласным вопыце, — расказаў кандыдат. — Чатыры гады таму я быў кандыдатам і запісваў свой выступ у гэтай самай студыі. Запісаў і выступ, і дэбаты. Але ні таго, ні іншага ў эфіры не паказалі. І гэта здарылася не толькі са мной, але і з дзесяткамі іншых кандыдатаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі”.
Эканоміку Беларусі Хашчавацкі параўнаў з пачкам запалак, якія ня запальваюцца: “І ўся наша эканоміка, уся наша прамысловасць, як гэты пачак, існуе толькі для бачнасці”.
Кандыдат пералічыў такія актуальныя для беларусаў праблемы, як зніжэнне рэальнай заработнай платы, рост колькасці стратных арганізацый і знешняй запазычанасці. “Чаму ж усё так дрэнна?
Чаму цэны ў крамах растуць з такой шалёнай хуткасцю? Чаму з такой шалёнай хуткасцю растуць колькасць рэзідэнцый прэзідэнта і выдаткі на ўтрыманне арміі чыноўнікаў? Чаму кожны з вас безабаронны перад бязмежжам мянтоў?
Чаму ад бясплатнай медыцыны плакаць хочацца і захавалася адна толькі бачнасць? Чаму так дорага абыходзіцца адукацыя нашых дзяцей?” — задаў пытанні Хашчавацкі.
“Упэўнены, што вы кожны дзень хоць раз пра гэта думаеце. Але вы нічога не робіце, каб гэта змяніць. Вы нічога не зрабілі ў 1996-м, калі знішчаўся парламент. Вы нічога не зрабілі ў 1999-м, калі сталі знікаць вядомыя палітыкі.
Вы нічога не зрабілі ў пачатку 2000-х, калі Лукашэнка падманам прысвоіў сабе права абірацца пажыццёва. Вы нічога не зрабілі, калі ў 2010-м амаль усіх кандыдатаў у прэзідэнты пасадзілі ў турму.
І пасля гэтага вы кажаце, што ў нас слабая апазіцыя? Гэта не апазіцыя слабая, гэта вы, дарагія мае суайчыннікі, слабыя”, — рэзюмаваў кандыдат.
Хашчавацкі заклікаў беларусаў “рабіцца моцнымі, навучыцца падтрымліваць адзін аднаго”.
“Час вярнуць сабе пачуццё ўласнай годнасці. І пачаць трэба з таго, каб вярнуць скрадзеныя ў вас сумленныя і свабодныя выбары“, — перакананы кандыдат у дэпутаты.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам