Лукашэнка: У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі горкую вестку пра смерць прэзідэнта Узбекістана

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава накіраваў спачуванне старшыні Сената Алій Мажліса Нігматыле Юлдашаву, усяму народу гэтай краіны, а таксама сям`і і блізкім нябожчыка.

Каримов Ислам
Каримов Ислам
У спачуванні адзначаецца, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі горкую вестку пра смерць прэзідэнта Узбекістана.

«Пайшоў з жыцця бліскучы лідар, які прысвяціў сябе служэнню свайму народу і дзяржаве. Суграмадзяне і сябры па ўсім свеце будуць памятаць Іслама Абдуганіевіча як выдатнага палітычнага і грамадскага дзеяча, чыё імя непарыўна звязанае са станаўленнем незалежнага Узбекістана», — прыводзіць словы спачування прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Па яго даручэнні, у жалобных мерапрыемствах ва Узбекістане ў сувязі са смерцю Іслама Карымава возьме ўдзел прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Іслам Карымаў памёр 2 верасня на 79-м годзе жыцця пасля перанесенага інсульту. Іслам Карымаў знаходзіўся ва ўладзе 26 гадоў. Ён быў абраны кіраўніком дзяржавы 29 снежня 1991 года, і з таго часу з`яўляўся нязменным прэзідэнтам Узбекістана.

Из рубрики