
Крымінальную справу па факце знікнення Ганчара і Красоўскага распачала пракуратура Мінска. Паводле дадзеных следства, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзены асколкі пластмасавых рассейвальнікаў святлосігнальных прыбораў аўтамабіля, сляды тармажэння аўтамашыны і яе ўдару аб дрэва, а таксама сляды крыві.
Вынікі генатыпаскапічнай экспертызы паказалі, што паходжанне знойдзеных на месцы здарэння слядоў крыві ад Красоўскага выключаецца, а ступень дакладнасці вывадаў аб паходжанні плям крыві ад Ганчара складае 99,6%.
Аналіз сабраных па справе доказаў, у тым ліку паказанняў сведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар і Красоўскі былі гвалтоўна выкрадзеныя невядомымі асобамі.
Прадстаўнікі апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасць лічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазраюць у датычнасці да гэтага злачынства вышэйшых службовых асобаў краіны.
Юрыст РГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК) Гары Паганяйла неаднаразова заяўляў, што ўлады не зацікаўленыя ў расследаванні гэтай справы.
«Не сакрэт, што гэта было не проста знікненне, Ганчар і Красоўскі былі забітыя, — лічыць праваабаронца. — Непрыняццем належных мер да расследавання гэтай справы ўлады дэманструюць сваю датычнасць да іх знікнення».
За чатыры месяцы да знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, 7 мая 1999 года, у Мінску пры нявысветленых акалічнасцях знік яшчэ адзін апазіцыйны палітык, былы міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Захаранка, які ў свой час таксама ўваходзіў у каманду Лукашэнкі.
Па факце яго знікнення была распачатая крымінальная справа па артыкуле «наўмыснае забойства», якая не завершана да гэтага часу.
На думку прадстаўнікоў апазіцыі, рэальнае расследаванне гэтай справы можа аднавіцца толькі ў выпадку змены існуючай улады.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More