Нацбанк даў дазвол на дэвальвацыю да 4500. Безнаяўны рубель тым часам абваліўся да 7000

Яшчэ ўранку панядзелка банкі працягвалі купляць даляры па 3990, прадаваць — па 4000. Курс еўра складаў каля 5700–5750 рублёў.

Праходзіла інфармацыя, што Нацбанк рэкамендаваў банкам да канца мінулага тыдны не пераходзіць мяжы 4000 за даляр. Рынак чакаў. ці надыдзе новае ўказанне ад нацыянальнага рэгулятара. Да суботы пра яго нічога не было вядома.

Інтрыгі дадаваў той факт, што ад сёння на працу пасля паўтарамесячнай хваробы выйшаў старшыня Нацбанка Пятро Пракаповіч.

І вось у панядзелак стала ясна: Нацбанк працягвае адступаць. Але і па новым курсе валюты ў абменніках не з’явілася.

Тым часам трэнд падзення захоўваецца і на рынку безнаяўнай валюты. Як паведамляў «Інтэрфакс», сёння ўдзень курс рубля там знізіўся да 6300 за даляр. А пад вечар некаторыя з банкаў сталі прапаноўваць даляры для прадпрыемстваў нават за 7000—8000 безнаяўных рублёў. Яшчэ тыдзень таму курс пазабіржавых аперацый трымаўся на ўзроўні 5000–5200.

Такім чынам, усяго ад 1 студзеня 2009 года рубель на 105% (безнаяўны — нават на 185%). Тады даляр каштаваў 2200 рублёў. За гэты ж час узровень заробкаў (па падліках Белстата) вырас на 54%.

Беларусь выйшла ў абсалютныя лідары кантынента па тэмпе дэвальвацыі нацыянальнай валюты.

Рымвід

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

1 час ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

5 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

5 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago