Страна и мир

Турыстычныя візы ў Польшчу зноў могуць атрымаць беларусы

Польшча прыпыніла выдачу турыстычных віз для беларусаў яшчэ з часоў пандэміі. Цяпер польскія турыстычныя візы вяртаюцца. Можна разлічваць на візу тэрмінам да пяці гадоў.


Пасля доўгага абмежавання, калі турыстычныя візы не былі даступнымі, беларусы рознымі шляхамі шукалі магчымасці, каб ездзіць у суседнюю краіну. Зараз грамадзяне Беларусі  зноў могуць звяртацца, каб атрымаць візу па адной з пералічаных мэтаў:

  • краязнаўчыя экскурсіі;
  • паломніцтва;
  • культурно-забаўляльныя мерапрыемствы, у тым ліку ўдзел у канцэртах/театральных спектаклях у якасці гледачоў.

Кошт візы для грамадзян Беларусі складае 35 еўра. Акрамя візавага збору, спаганяецца сэрвісны збор у памеры 11 еўра. Патрабаванні да дакументаў застаюцца такія самыя, як раней.

Трэба мець пашпарт не старэйшы за 10 гадоў, медыцынскую страхоўку на суму не меншую за 30 тысяч еўра. Фота 3,5×4,5, на якіх грыўка не павінна закрываць бровы і вочы. Здымкі мусяць быць зробленыя не больш чым шэсць месяцаў таму.

Патрэбная таксама актуальная даведка з месца працы з указаннем пасады работніка, часу пачатку працы, заработнай платы за тры апошнія месяцы. Пацвярджэнне броні гатэля / пансіёна ці іншы дакумент, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

Раней польскія ўлады не выключалі, што могуць увогуле зачыніць мяжу з Беларуссю. Пакуль працуе толькі адзін памежны пераход “Брэст – Тэрэспаль”, дзе ствараюцца вялікія чэргі.

Турыстычныя візы выдаюцца тэрмінам да пяці гадоў. Максімальны тэрмін звычайна залежыць ад візавай гісторыі заяўніка.

Рымвід

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

13 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

20 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago