Беларусбанк рэалізуе віно, кабачковую ікру і дываны
Адзін з галоўных банкаў краіны, «Беларусбанк», выдае безліч льготных крэдытаў на падтрымку занядбаных прадпрыемстваў. Тыя вярнуць грошы не могуць, а бюджэтная падтрымка прыходзіць далёка не заўсёды. У такіх выпадках банк спрабуе спагнаць крэдыт праз суд, але прадпрыемства-банкрут разводзіць рукі — няма грошай! У выніку «Беларусбанк» мусіць самастойна рэалізоўваць прадукцыю беларускіх фабрык і заводаў, атрыманую ў кошт доўгу.
Беларусбанк реализует товары своих должников / Фото: kovry.ng-daily.by
15 тысяч дываноў
У апошнія тыдні ў цэнтры ўвагі беларусбанкаўскага кіраўніцтва аказаліся дываны. ААТ «Дываны Брэста» — адзін з лідараў айчыннага рынку, 99% акцый належыць «Беллегпраму». Яшчэ ў 2008 годзе прадпрыемства было вінавата «Беларусбанку» больш за $2 мільёны. Судовая валакіта цягнулася год за годам, доўг рос, але ўрэшце банк атрымаў замест грошай права на продаж будынку фабрыкі і дываны. Па папярэдніх падліках, іх больш за 15 тысяч.
Напрыклад, адна з філіяў «Беларусбанка» ў абласным цэнтры атрымала на рэалізацыю 345 дываноў.
Старшыня праўлення банка Надзея Ермакова ўзялася за распаўсюд усур’ёз.
«Некалькі тыдняў таму, калі ў нашае аддзяленне прыязджаў інкасатар, ён пацікавіўся, ці прывезлі нам нашы дываны, — расказаў „НН“ адзін з касіраў „Беларусбанка“. — Тады супрацоўнікі не зразумелі ягоны „жарт“, але цяпер да нас прыйшоў спецыяльны ліст».
Дэматыватары працы
Кожнае аддзяленне атрымала ліст «Аб рэалізацыі дывановай прадукцыі» з наступным зместам:
«…установамі банка праводзіцца праца па рэалізацыі дывановай прадукцыі ААТ „Дываны Брэста“, прынятай у якасці адступнога. Начальнікам філіялаў… усталяваць асабісты кантроль за рэалізацыяй дадзенай прадукцыі ў максімальна кароткія тэрміны.
Улічваючы неабходнасць інфармавання кіраўніцтва банка, філіялам… варта штотыдзень па панядзелках прадстаўляць інфармацыю аб рэалізацыі прадукцыі».
Але каму трэба дываны коштам 100–150 тысяч рублёў? Паводле інфармацыі «НН»,
кіраўніцтва некаторых аддзяленняў «Беларусбанка» прыняло «саламонава рашэнне» — найлепшыя супрацоўнікі атрымаюць замест прэміі дываны!
Пладовае, але надта выгаднае
Але не дыванамі адзінымі. Часам мінскім супрацоўнікам «Беларусбанка» падвозілі недарагую бульбу і нават рыбу — усё ў кошт ранейшых крэдытаў. Поўны спіс прадукцыі, якую прадае банк, прымушае схапіцца за галаву.
Напрыклад,
у філіял № 121 «Беларусбанка» ў Пінску можна звяртацца па дармовы алкаголь. Прадаецца 600 тысяч паўлітровых бутэлек пладовага віна па 2000 рублёў і яшчэ 360 тысяч бутэлек па 0,7 л за 2800 рублёў.
Агулам — амаль мільён бутэлек! Столінскі філіял № 124 прадае 250 тысяч бляшанак кабачковай ікры і 50 тысяч шклянак з баршчом па 1800 рублёў. А ў Баранавічах на рэалізацыю выстаўленыя сокі.
Аўтапарк на распродажы складаецца з дзясятка трактараў «Беларус», раскіданых па ўсёй краіне і нават аднаго «Кадзілака» 2000 года выпуску, які знаходзіцца ў Слоніме.
Нарэшце, у Маладзечанскім раёне прадаюцца «свінні жывой вагой».
Парсюкі, якіх толькі аднялі ад свінаматкі, каштуюць усяго 13 500 рублёў за кілаграм, а парсюкі «групы дарошчвання» — по 10 000 рублёў.
PS. Да Ганцавічах, калі верыць дырэктару цэнтра банкаўскіх паслуг №107 філіяла № 802 АСБ «Беларусбанка» Наталлі Сідоранка, на рэалізацыю прадукцыі даўжнікоў не паступала.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Почему страны Скандинавии в разы богаче Беларуси
В Беларуси часто говорят о «социально ориентированном государстве» и экономических успехах. Но социализма в в стране пока нет, его так и не построили со времен СССР. Но можно сравнить со странами Северной Европы – Норвегией, Швецией, Данией и Исландией. Там о чудесах не рассказывают. Но почему-то именно они годами остаются среди самых богатых стран мира.
Литва подала на Беларусь в Международный суд ООН
Литва подала международный иск против Беларуси и выдвинула обвинения за создание искусственного миграционного давления на ЕС. Такой инцидент произошел впервые в истории, когда конфликт соседних страны Балтии и Беларуси перешёл в юридическую плоскость на уровне ООН.
США закрывают «Голос Америки» и «Радио Свободная Европа»
В субботу 15 марта 2025 года – США приняли решение о прекращении финансирования "Голоса Америки" (VOA) и "Радио Свободная Европа" (RFE). Указ президента Дональда Трампа фактически приостанавливает работу этих медиа после более чем 80 лет вещания. Закрытие "Голоса Америки" стало одним из самых обсуждаемых событий в международной политике.