Регионы

Любашава: вёска будзе жыць, пакуль у ёй ёсць людзі

Вёска Любашава знаходзіцца на мяжы з горадам: на адным баку вуліцы размешчаны гарадскія будынкі, на другім – ужо вясковыя.  У гэтую нядзелю надвор`е было сонечным і цёплым, таму вёска не выглядала бязлюднай: на лаўках сядзелі бабулі і дзядулі – грэліся на сонейку і гаманілі між сабою.

Збіраліся людзі і ў гурт, каб пагутарыць, абмеркаваць справы вясковыя. Крыху маладзейшыя вяскоўцы шчыравалі на сваіх сотках. Сустрэлася і шмат дзяцей, якія бегалі па вуліцы ці каталіся на веласіпедах. А некаторыя вяскоўцы адпачывалі з вудамі на сажалцы каля фермы.

Жыхары былі ветлівымі і з задавальненнем размаўлялі з карэспандэнтам, успаміналі былыя часы, радаваліся сучаснаму жыццю і выказвалі меркаванні пра будучыню іх малой радзімы.

“Вёска цяпер не такая, не. Прыгожая, упарадкаваная, дарогі сухія, можна нават у штыблетах гарцаваць, – пасміхаўся 76-гадовы вясковец  Аляксандр Мікалаевіч Плотка. –А некалі па лыткі ў гразі вязлі…“.

Дарэчы, мянушка вяскоўцаў “калатушнікі” пайшла не з-за таго, што яны любяць пабіцца, а менавіта з-за таго, што нярэдка ім прыходзілася мясіць нагамі брудную калатушу, каб прайсці па вясковых вуліцах падчас непагоды.

Змяніўся ў Любашаве (як і ўсюды, дарэчы) і ўклад жыцця. Цяпер вяскоўцы амаль не трымаюць гападарку. Па словах старажылаў, раней тут было пяць гуртоў па 40-50 кароў, а цяпер добра, калі на ўсю вёску паўсотні кароў назбіраецца…

“Каровы трымаць, трэба шмат працаваць, а хто хоча гарбаціцца? А кароўку ж трымаць выгадна. Карова на сябе заробіць, здаючы малачко можна не блага зарабіць. Маладыя гэта не разумеюць. Шукаюць, дзе лягчэй, каб прыстроіцца”, – сказаў Аляксандр Мікалаевіч.

Любашаўцы правялі ў хаты газ і ваду

“О, каб мы раней так лёгка жылі! Памперсы, індэзіты, мікравалноўкі – усё на карысць, на палёгку моладзі. От яна і разбэсцілася, бо нічога па гаспадарцы з гэтымі цудамі рабіць не трэба. Прагрэс!” – праявіла асвядомленасць 83-гадовая жыхарка вёскі Алена Адамаўна Плотка.

Пры гэтым перспектывы жыцця ў сваёй вёсцы вяскоўцы бачаць толькі пры тых умовах, калі ў Любашаве будуць жыць людзі.

“А куды вёска згіне? Будзе жыць! Галоўнае, каб моладзь у  ёй заставацца хацела. А для гэтага ўмовы ёсць, бо вёска наша вельмі зручная для жыцця. От толькі каб яшчэ працу людзям даць, хоць бы і ў горадзе, і заробкі добрыя, дык і прасіць болей няма чаго!” – заключыў Леанід Плотка.

Пакідаючы гэтую гасцінную вёску, я прыйшла да высновы: хоць кароў у Любашаве амаль не трымаюць і моладзь адсюль стараецца з`ехаць ў вялікія гарады, але яшчэ рохкаюць у хлявах парсюкі, бегаюць па падворках куры, плаваюць у сажалках качкі і гусі, брэшуць вечарамі сабакі. Вёска жыве…

Матэрыялы на вясковую тэматыку:

Сукач – вёска, дзе пусцеюць хаты і не трымаюць кароў.

У вёсцы Ельня жывуць па-гарадскому, а працуюць – як вяскоўцы.

Самы малады і самы стары жыхары вёскі Боркі збіраюцца яе пакінуць.

svetamal__deleted__035857

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

8 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

15 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago