«Застанься з намі, Алёнушка…»
На днях у рэдакцыю “ГЧ” прыйшло пісьмо ад Ганны Фёдараўны Шушко з Борак, якая просіць дапамагчы вяскоўцам — захаваць аддзяленне паштовай сувязі ў іх вёсцы. Прыводзім тэкст аўтара ліста.
“Дарагая рэдакцыя! Люблю чытаць вашу газету, з вамі можна падзяліцца сваімі ўспамінамі і роздумамі. Таму і звяртаюся да вас зноў, на гэты раз па дапамогу.
У нашай вёсцы хочуць закрыць паштовае аддзяленне. Мы, жыхары, супраць гэтага. Нас большасць — пенсіянеры, бо моладзь даўно раз’ехалася. Мы палюбілі нашу Алёнушку (так называем мы начальніка нашай пошты Алену Паўлаўну Лапіч). Як нам яе ўтрымаць?
Алена Паўлаўна заслужыла любоў і павагу вяскоўцаў сваімі добрымі адносінамі да людзей. Разумеем, што ёй самой складана і цяжка ездзіць на работу з райцэнтра, тым больш хутка зіма, снег. Нялёгкая работа ў паштальёна, а зарплата невялікая. Але ж мы так прывыклі да нашай Алёнушкі і просім яе застацца, а начальства — захаваць наша паштовае аддзяленне.
Жыхарам Борак і так цяжка жыць. Калі параўнаць вёску Ганцавічы і нашу (адзін жа сельгаскааператыў!), дык бачна: там будаўніцтва ідзе — у нас няма ніводнага новага дома, там маладыя жывуць-працуюць — нашы маладыя сем’і з’язджаюць. Ды яшчэ і пошты нас пазбаўляюць?!
Вось закрылі нашу школу, і нічога добрага не выйшла. Лазня школы і яе качагарка ўжо “раскрадзены”. Няхай сабе смеху дзіцячага там і не было чуваць, але ж наша любімая школа магла б прытуліць каго-небудзь, хто заняўся б добрай справай, магла б прыносіць карысць. У Боркі прыязджаюць не толькі ганцаўчане, вёска славіцца сваімі багатымі на ягады і грыбы балотамі, лясамі. І школа магла б стаць для людзей прытулкам.
Мы ж таксама людзі, і нам патрэбны і магазін, і пошта — толькі ў гэтых дзвюх кропках і віруе наша жыццё. І важна працягнуць жыццё нашай вёсцы, бо яна — гэта мы, жыхары. Таму і прашу ад імя сваіх аднавяскоўцаў: дапамажыце нам пакінуць аддзяленне паштовай сувязі ў нашай вёсцы і нашу Алёнушку”.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами