Дзясяткі працаўнікоў Ганцаўшчыны павіншавалі з юбілеем БССР
Беларуская мова гучала на працягу ўсяго віншавальнага мерапрыемства. Вядучыя і ўдзельнікі свята адзначылі, што за шматвяковую гісторыю беларусы прайшлі няпросты, складаны шлях, зацвердзіўшы сябе як нацыя. Яны стварылі і захавалі сваю самабытную і ўнікальную культуры, прадэманстравалі мужнасць і гераізм, цярпенне і працавітасць, міласэрнасць і ўменне жыць у добрасуседстве. У гонар юбілея пенсіянерам і працаўнікам арганізацый Ганцаўшчыны уручылі граматы і юбілейныя медалі.
Фото: Сяргей Багроў
Адметна, што 1 студзеня 1919 года быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча – сялянскага савецкага ўрада Беларусі, у якім было абвешчана аб утварэнні БССР (Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі), асноўныя палажэнні статуса рэспублікі. Згодна дакументу, уся ўлада перадавалася Саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, фабрыкі і заводы абвяшчаліся ўласнасцю народа.
Першы нацыянальны вопыт дзяржаўнасці ў БССР меў вялікае значэнне для далейшага развіцця беларускага народа. У 20-я гады праводзілася мэтанакіраваная палітыка беларусізацыі, якая ацэньвалася як нацыянальна-дзяржаўнае і нацыянальна-культурнае адраджэнне. Кіраўніцтвам БССР ставілася задача развіцця беларускай мовы, літаратуры і нацыянальнай школы.
Улічваючы ўдзел ганцаўчан у развіцці нацыянальных каштоўнасцей на мерапрыемстве адзначылі ветэранаў працы:
івана Амяляшчыка, Аляксандра Сімага, Анатолія Смаршчка, Аляксандра Свірыда, Жанну Макараву, Святлану Коўш, Ліфу Міхлюк.
Памятнымі медалямі “100 гадоў Камуністычнай партыі Беларусі і Беларускай ССР” узнагародзілі: Анатоля Кісялёва, Іосіфа Курловіча, Валянціну Лынша, Віктара Грышмана, Веру Смаршчок, Канстанціна Мохара, Міхаіла Рулінскага, Аляксандра Лыганоўскага, Уладзіміра Бялова і Юрыя Шапеля.
Граматамі раённай арганізацыі Кампартыі адзначылі: Тамару Локтыш, Васіля Дуліка, Кацярыну Сайка, Івана Шапялевіча, Аляксандра Бобку, Алесю Шулякоўскую, Івана Караленку.
Завяршылася ўзнагароджванне віншаваннем ганцавіцкай сямьі Аляксандры і Юрыя Кладзько, якія нарадзілі першанца 2019 года – дачушку Стэфанію.
Новости
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей
- 13:20 Дома со счетчиками расходуют меньше тепла
- 11:10 Клиенты банков могут терять деньги при обмене валюты
- 10:48 В Гомеле запретили набор мужских носков DeFacto
- 17:37 Родители детей с инвалидностью смогут отдохнуть: поможет пансионат
- 15:53 Мошенники убедили минского пенсионера продать квартиру