На сходзе абмеркавалі праблемы кругаўцоў
Вострыя пытанні і набалелыя праблемы ўздымалі жыхары вёскі В. Круговічы на сходзе жыхароў вёскі, які прайшоў 11 сакавіка ў сельскім Доме культуры.
Прадстаўнікі амаль усіх структур і падраздзяленняў раёна – дэпутаты мясцовых Саветаў, супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, райбальніцы, работнікі культуры, лясгаса, СВК “Крышылавічы”, ДРБУ-100, гандлю, пажарна-выратавальнай службы і іншых трымалі справаздачу перад жыхарамі вёскі.
Кругаўцы ўздымалі пытанні і кепскіх дарог на вуліцы Маладзёжнай і Лясной, і на некалькі месяцаў зацягнуўшагася рамонту каля магазінаў ў цэнтры вёскі, і праблемы парываў каналізацыі ў двухпавярховых дамах па вул. Леніна і Юбілейнай, а таксама выдзялення сотак пад бульбу, сена, высокіх цэнаў у нашых магазінах, адсутнасці лазні і шмат іншых.
Некаторыя пытанні вырашаліся практычна ў зале. Так вырашылася і хвалюючае для вяскоўцаў пытанне, якое падняла настаўніца Вялікакруговіцкай СШ Таццяны Дунчык, аб тым, што дровы насельніцтву ў лясніцтве выпісваюць толькі ў чацвер, і многія людзі, якія занятыя на працы, не маюць магчымасці самастойна замовіць. Дырэктар Ганцавіцкага лясгаса Аляксей Крупеніч адказаў, што такой праблемы больш не будзе. «У любы працоўны дзень прыходзьце і выпісвайце, – сказаў Аляксей Іванавіч. – Толькі я вас прашу, у касу, не шукайце леснікоў, каб тыя перадавалі грошы».
Па словах дырэктара лясгаса, дроў можна выпісаць столькі, колькі патрэбна, – сем складаметраў па льготнай цане, астатнія даражэй, але розніца там не вельмі вялікая.
Навінай для кругаўцоў стала і тое, што ў гэтым годзе будзе адрамантаваны сельскі Дом культуры, на які плануецца выдзеліць больш за 200 мільёнаў рублёў. І на радасць жыльцам двухпавярховага дома па вул Леніна, 14 у цэнтры В. Круговіч, які належыць рыбгасу “Лактышы”, ён будзе перададзены КУМПП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ”.
“Ужо многія гады ў падвале стаіць вада, а зараз і каналізацыю забіла, немагчыма дыхаць нават на другім паверсе», – сказаў жыхар гэтага дома Сяргей Гардзей.
Тое, што сход прайшоў недарэмна, стала вядома ўжо на наступны дзень. У панядзелак у В. Круговічах пачаліся работы па ліквідаванні праблем і выпраўленні недахопаў, пра якія гаварылі вяскоўцы.
Дарэчы, сельскія сходы пройдуць і ў іншых вёсках. У аўторак сход прайшоў у Раздзялавічах, дзе вяскоўцы ўздымалі свае набалелыя пытанні.
Па словах начальніка Ганцавіцкага РАНС Уладзіміра Рапейкі, ён прапанаваў збіраць сельскія сходы і праводзіць навучанне людзей пасля павелічэння колькасці пажараў, у якіх загінулі людзі. А старшыня раённага Савета Віктар Дрозд развіў гэтую ідэю і прапанаваў на сходы ездзіць з прадстаўнікамі розных структур і арганізацый, якія абслугоўваюць насельніцтва.
“Сустрэчы жыхароў вёсак з кіраўніцтвам і актывам раёна – рэч карысная, бо гэта збліжае і дазваляе выдзеліць найбольш важныя праблемы і шукаць шляхі іх вырашэння”, – сказаў дэпутат райсавета і былы жыхар вёскі Вялікія Круговічы Уладзімір Рапейка.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам