
Два дні запар ён быў шчасліўчыкам, якому зайздросцілі многія аматары-рыбаловы.
10 студзеня на вадасховішчы Лактышы ён вылавіў шчупака вагой 11 кг 800 грамаў, даўжыня якога 112 см, а на наступны дзень там жа злавіў яшчэ адзін трафейны экзэмпляр – рыбіну вагою на 10 кг 200 г і даўжынёй 103 см.
Па словах Аляксандра Іванавіча, які ўжо пяць гадоў, як “захварэў” на аматарскую рыбную лоўлю, першы шчупак папаўся на плотачку. Паклёўка пачалася ў 10.30. І за 20 хвілін выважвання Аляксандр без дапамогі старонніх рыбіну вывалак на лёд. “Прыйшлося закасаць рукавы і апусціць руку ў ледзяную ваду, каб зачапіць яе круком. Трошкі прыйшлося памучыцца, бо дастаць такі вялікі экзэмпляр было вельмі складана – лунка была меншая за таўшчыню рыбіны”, – расказаў Аляксандр Іванавіч.
А вось на другі дзень злавіць зноў трафейны экзэмпляр было нечаканым. На жыўца-падлешчыка шчупак клюнуў у 10.45. І з ім рыбак пазмагаўся значна больш – 40 хвілін. І – перамога! Між тым не толькі лавіць, але і патрымаць і сфатаграфавацца з трафейнымі экзэмплярамі задавальненне.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More