
Жанчына паведаміла, што ўжо некалькі тыдняў аўталаўка не заходзіць на вул. Перамогі, дзе жыве яе 87-гадовая маці, інвалід І групы Анастасія Наумік.
“Яна ў адчаі, што зараз не можа сама зрабіць пакупкі. Раней жа яна выйдзе на вуліцу і ўсяго набярэ: і свежага цёплага хлеба, і пячэння, і калбасы – усяго, што пажадае, – расказала Т. Наумік. – Канешне, без хлеба мама не сядзіць, бо я ёй дастаўляю ўсё, што яна просіць. Але ж гэта зусім не тое”.
Па словах жанчыны, раней аўталаўка ездзіла на аддаленыя вуліцы раз у тыдзень. Дзясяткі вяскоўцаў куплялі ў аўталаўцы прадукты і давалі райспажыўсаюзу добры прыбытак.
Кіраўніцтва Ганцавіцкага райспажыўтаварыства лічыць, што ў Хатынічах дастаткова стацыянарных магазінаў, а расходы на аўталаўку занадта вялікія.
“Навошта ім аўталаўка, калі ў вёсцы ёсць пяць райпоўскіх прадуктовых магазінаў, ды яшчэ і прыватныя”, – сказаў старшыня Ганцавіцкага райспажыўсаюза Аляксандр Селюжыцкі.
Па яго словах, гэтая паслуга была ўведзена ў якасці эксперымента па паляпшэнні абслугоўвання насельніцтва. Безумоўна, тое, што да самай хаты прыязджае магазін, прыйшлося даспадобы людзям. Але для спажывецкай арганізацыі гэта эканамічна нявыгадна.
Намеснік старшыні Ганцавіцкага райспажыўсаюза Зоя Дударга патлумачыла, што гэта прэзідэнт даў указанне забяспечыць падвоз тавараў аўталаўкамі ў тыя населеныя пункты, дзе няма магазінаў.
Па словах Зоі Дударгі, у Ганцавіцкім раёне аўталаўкі тры разы на тыдзень выязджаюць ў Крышылавічы, Перадзел, Ясянец, Ельню, Пасекі, на станцыю Люсіна і іншыя вёскі, размешчаныя па шляху маршрутаў аўталаўкі.
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More