Рабочыя КПД на свята 1 Мая працавалі ў дзве змены
1 Мая, у Дзень працы, нягледзячы на тое, што ён быў аб’яўлены выхадным днём, адпачывалі не ўсе. Работнікі Ганцавіцкага КПД, акрамя адміністрацыі і вадзіцеляў, працавалі ў дзве змены.
Аляксандр Рытвінскі на КПД працуе фармоўшчыкам больш за 23 гады / Фото: Пётр Гузаевский
Па словах майстра вытворчага ўчастка КПД Аляксандра Дубовіка, працаваць вырашылі, каб не спыняць працэс па вытворчасці панэляў і выхадны дзень атрымаць у суботу перад Вялікаднем. На пытанне, ці не было незадаволеных, што прыйшлося выйсці на работу ў святочны дзень, Аляксандр Сяргеевіч адказаў:
“Усім, канешне, не дагодзіш. Але ж людзі зацікаўленыя ў выкананні плана і добрай зарплаце”.
Заплату, па словах работнікаў КПД, зараз плацяць рэгулярна, але невялікую.
“Два з паловаю-тры мільёны атрымліваюць цяпер рабочыя. І ўсё ж гэта не так дрэнна, як некалі, калі ўсё давялі да развалу і прыйшлося звольніцца і ехаць на заробкі у Расію, бо плацілі ўсяго 10 долараў за месяц. Дзяцей жа трэба было на ногі ставіць…,” – сказаў Аляксандр Рытвінскі, фармоўшчык і інструктар, які навучае маладых работнікаў.
Раней ён 20 гадоў працаваў на КПД і вось пасля перапынку вярнуўся і ўжо тры гады зноў працуе на прадпрыемстве.
Зразумелі сітуацыю, чаму прыйшлося працаваць на 1 Мая, і іншыя работнікі.
“У нас зарплата залежыць ад аб’ёму выпушчанай прадукцыі, і, каб зарабіць тыя тры мільёны, што мне плацяць, трэба выканаць план, – сказаў фармоўшчык Дзмітрый Чашанок, які чацвёрты год працуе на камбінаце. – Хацелася б больш, канешне… І нам абяцаюць, што падымуць зарплату, таму і ў святочны дзень працуем і спадзяёмся, што заробім больш. Ну, а адпачнём у іншы дзень”.
Па словах юрыста КПД Дзмітрыя Шабуні, работа ў святочны дзень будзе аплачана ў двайным памеры.
Новости
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей
- 13:20 Дома со счетчиками расходуют меньше тепла
- 11:10 Клиенты банков могут терять деньги при обмене валюты
- 10:48 В Гомеле запретили набор мужских носков DeFacto
- 17:37 Родители детей с инвалидностью смогут отдохнуть: поможет пансионат
- 15:53 Мошенники убедили минского пенсионера продать квартиру