Умовы без вады, ацяплення і з дзіравым дахам – гэта нармальна?
На артыкул "Чаму забыліся пра тых, хто каваў Перамогу?" у рэдакцыю газеты "Ганцавіцкі час" прыйшоў ліст з Упраўлення па працы,занятасці сацыяльнай абароне, у якім начальнік Упраўлення Наталля Ігнатаўна Клявец лічыць, што ў артыкуле "опубликована недостоверная информация" і патрабуе новы артыкул. (Тэкст пісьма глядзіце ніжэй). Выказваю падзяку, паважанай Наталлі Ігнатаўне, што не пакінула публікацыю без увагі. Праўда, не зусім зразумела, што канкрэтна ў артыкуле было \"недостоверно\".
Ці тое, што словы не расходзяцца са справай, і пра пажылых людзей у нас сацыяльныя службы дбаюць, а ўмовы, у якіх зараз пражывае Яўгенія Арцёмаўна Рылка, нармальныя. Ці, тое, што Ўплаўленне сацыяльнай абароны пра гэтых бабулек клапоціцца, а астатнія не.
Ці тое, што трэба напісаць пра ўнука, які, як высветлілася пасля выхаду артыкула, аформлены па догляду за Яўгеніяй Арцёмаўнаў, а са сваімі абавязкамі не спраўляецца, і нават дровы не хоча пакалоць. Ці можа несапраўдная інфармацыя ў тым, што Яўгенія Арцёмаўна Рылка і Занька Юлія Піліпаўна кавалі Перамогу?
А можа трэба апрэчыць напісаныя факты, што няма ў бабулі калодзежа, што няспраўныя печы? І адказаць на пытанне, чаму бабулям ніхто не дапаможа напісаць заяву, каб ён прыбавілі пенсію за стаж з 1944 па 1947 гады?
Наталля Ігнатаўна мае рацыю, кажучы, што чалавек сам павінен пра гэта заявіць. А калі ня ведае і не можа сама напісаць тады хто? Што дапамагчы напісаць за ўсе гады, “обследуя одиноких пожилых людей”, не змаглі?
Няўжо ў вёсцы Люсіна няма адукаваных людзей, тым больш, што па словах пенсіянеркі, яна звярталася раней ў Люсінскі сельсавет па пытанню яе працы на ваенным заводзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе заканчэння і ад яе адмахнуліся. А мізерную пенсію, якія зараз атрымоўвае Яўгенія Арцёмаўна Рылка, можа, гэта таксама справядліва, і большай яна не заслужыла?
Малая там будзе прыбаўка, ці значная, але гэта яе заслужаныя грошы, якія з-за раўнадушша і за гады, што яна на пенсіі, яна не атрымоўвала.
А заява на пераразлік пенсіі будзе. Калі не знайшлося каму дапамагчы Яўгеніі Арцёмаўне ад усіх тых, хто “клапоціцца і абследуе”, дапамагу я. І новы артыкул таксама будзе, магчыма, і не адзін. І не толькі пра гэты выпадак.
Новости
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей
- 13:20 Дома со счетчиками расходуют меньше тепла
- 11:10 Клиенты банков могут терять деньги при обмене валюты
- 10:48 В Гомеле запретили набор мужских носков DeFacto
- 17:37 Родители детей с инвалидностью смогут отдохнуть: поможет пансионат
- 15:53 Мошенники убедили минского пенсионера продать квартиру