Няма скаргі – і працуюць без прагі?
Нядаўна ў газету звярнуліся жыхары райцэнтра Любоў Хрушчык, Надзея Савеня і іншыя са сваёй праблемай: па вуліцы Паркавай, каля дамоў 31 і 33, больш месяца таму назад работнікі ЖКГ вырылі ямы, паклалі трубы і… так усё і пакінулі.
Гэтыя ямы камунальнікі ўжо засыпалі – засталося пакласці пліты / Фото: Пётр Гузаевский
“У аб’яве было напісана, што работы пачнуцца 15 мая і закончацца 30 мая. Ваду, праўда, далі дзень у дзень, як абяцалі. А вось тое, што вырылі, не засыпалі дагэтуль, – расказала Надзея Якаўлеўна. – Прыедуць рабочыя ЖКГ, пасядзяць з паўгадзіны – і пайшлі. Затое нашы дзеці “асвойваюць” ямы. Ды і небяспечна: я працую на КПД, бывае, іду з другой змены ў цемры і кожны раз баюся ўпасці на гэтыя трубы”.
Расказалі жанчыны і пра яшчэ адну непрыемнасць. Дажджы сёлета ідуць часта, і вада з латкоў, у якіх ляжаць трубы, сцякае напрасцяк у іх падвалы…
Пакуль журналісты разбіраліся з сітуацыяй, па скайпе прыйшло пісьмо ад Надзеі Савені: “Дзякуй за дапамогу. Праз два дні пасля таго, як мы звярнуліся да вас, работнікі ЖКГ усё засыпалі пяском. Вось толькі прыходзіцца хадзіць па калена ў брудзе, бо пліты на месца ніхто так і не паклаў. Хіба нам самім наймаць кран? І што гэта за адносіны, не магу зразумець: без скаргаў нашы некаторыя адказныя асобы нічога не хочуць рабіць…”
З пытаннем: “Чаму так адбылося, што тэрмін пракладкі труб замест двух тыдняў расцягнуўся на месяц і работы не да канца завершаны нават сёння?” – журналіст звярнуўся да начальніка ўчастка кацельнай гаспадаркі КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Дзмітрыя Казакевіча.
Вось што адказаў Дзмітрый Іванавіч: “Загваздка была ў падвозцы неабходных 100 кубоў пяску. У ЖКГ няма сваёй тэхнікі. Мы звярнуліся па дапамогу ў падрадную арганізацыю, ПМК-14, чыя тэхніка на той час была занята на аб’ектах. Прыйшлося чакаць.
Тое ж і з плітамі: як толькі з’явіцца магчымасць (думаю, на гэтым тыдні), пакладзём іх на месца. Пасля таго, як работы закончацца, вада перастане сцякаць у падвалы”.
Дзмітрый Казакевіч патлумачыў таксама, што спецыяльна створаная брыгада па знадворных (вонкавых) сетках мяняе старыя стальныя трубы на новыя ў ПЭТ-абалонцы – у рамках Рэспубліканскай праграмы энергазберажэння на 2011–2015 гады. Гэтая мера дапаможа значна зменшыць цепластраты. Усяго ў 2013 годзе ў горадзе Ганцавічы будзе заменена 3 кіламетры 500 метраў цепласетак.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам