На скрыжаванні праблем паменшала
Два тыдні таму ў артыкуле са змястоўнай назвай “Малое скрыжаванне з вялікімі праблемамі” расказвалася аб праблемах скрыжававання вуліц Калініна, Гойшыка і Някрасава, што ў райцэнтры. Сёння мы вяртаемся да ўзнятай тэмы, каб паглядзець, як адказныя асобы адрэагавалі на ўказаныя праблемы.
На месцы былога парыву – яма, у якую мясцовыя жыхары пачалі выносіць смецце / Фото: Светлана Курилик
Адпраўлялася на скрыжаванне з надзеяй пазней напісаць цалкам хвалебны водзыў. Маўляў, так і так, службы раёна клапоцяцца пра сваіх людзей, названае скрыжаванне цяпер прыносіць ім не клопаты, а выключна радасць. Цалкам хваліць не атрымаецца. Але – зрухі ёсць, і значныя!
Камунальныя работнікі на скрыжаванні пабывалі. Яны ліквідавалі парывы водаправодных труб, і цяпер вада не разліваецца неперасыхальнымі лужынамі, не цячэ ў людскія агароды. Але на месцы парываў пакуль яшчэ стаяць калы са стужкамі, не засыпана яма.
Майстар участка вады і каналізацыі КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Леанід Кісялевіч на гэты раз не спасылаўся на звышзанятасць і патлумачыў, што дарогу пакуль выраўноўваць нельга. Варта паназіраць, як «будуць сябе паводзіць» парывы. Пры добрым раскладзе крыху пазней дарогу прывядуць у парадак. Аднак цяпер хочацца кінуць каменне ў агарод жыхароў названых вуліц: навошта ў яму пачалі зносіць смецце?!.
Побач з былымі парывамі, а цяпер – з ямай са смеццем – знаходзіцца ўсё той жа калодзеж з адчыненым люкам, над якім сіратліва ўзвышаецца шына ад аўтамабільнага кола. Зазірнула ў сярэдзіну: з зялёнай стаячай вады тырчаць некалькі пустых бутэлек і трэсак – пэўна, дзеці правяралі на глыбіню. Праверыла і я: бруднай вады там шмат. Не дай Бог зваліцца цікаўнаму дзіцяці!
Пэўна, нарэшце і камунальнікі зразумелі небяспеку. Як заверыў Леанід Трафімавіч, накрыўку для люка ўжо заказалі ў Мінску. Як толькі яна будзе выраблена, адразу ж зойме сваё месца.
Побач з меліярацыйнай канавай, да якой усё больш нахіляецца дарога, цяпер ляжыць куча ці то гравію, ці то каменьчыкаў. Пэўна, гэта і ёсць “агароджа”, якая павінна ўтрымліваць зімой машыны ад таго, каб іх калёсы не саслізгнулі незнарок у гэтую канаву. Выходзіць, хоць і не надта клапаціўся пра эстэтыку, але абяцанне сваё намеснік начальніка КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Сяргей Вайцешык выканаў.
Здзіўлена адзначыла для сябе, што на процілеглым баку скрыжавання, каля дома інваліда 1-й групы Ніны Гатоўчыц дагэтуль буяе пустазелле. Патэлефанавала Ніне Дзмітрыеўне з пытаннем, ці не збіраецца ёй хто-небудзь дапамагчы скасіць пустазелле? “Ох, мая міленькая, не толькі пустазелле, тут ужо цэлы лес, кусты разрасліся, – пачула ў адказ. – Я звязвалася ўчора са старшынёў гарсавета, Русакевічам Валерыям Мікалаевічам, паабяцаў, што сёння ўсё прывядуць у парадак. Але пакуль нікога не было”.
Да начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Валерыю Русакевічу не дазванілася. Але рабочы дзень пакуль яшчэ не скончаны – газета адпраўляецца ў тыпаграфію раней. Застаецца паспадзявацца, што абяцанне сваё Валерый Мікалаевіч выканае.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам