“Парыў” на Кастрычніцкай адрамантавалі, а на 17-га верасня – пакінулі
Аператыўна адрэагавалі майстры КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” на зварот ганцаўчаніна аб парыве водаправода на галоўнай вуліцы горада. Яшчэ адзін парыў, які чакае ўвагі камунгасаўцаў, – на вуліцы 17 верасня.
Як толькі майстры камунгаса даведаліся аб парыве водаправода па вуліцы Кастрычніцкай, яны адразу яго адрамантавалі / Фото: Светлана Малышко
На водны ручай на вул.Кастрычніцкай некалькі тыдняў ніхто не звяртаў увагу. У суботу каля чатырох гадзін вечара дыспетчары ЖКГ прынялі заяўку аднаго з работнікаў ПМК-14, і праз некалькі хвілін майстры аварыйнай службы перакрылі ваду на гэтым участку. А ў панядзелак у абед водаправод ужо быў адрамантаваны.
Супрацоўнікі “ГЧ” даведаліся аб парыве водаправода з тэлефоннага званка на “гарачую лінію” газеты ад мужчыны, які не назваўся. Ён паведаміў, што амаль месяц з-пад каналізацыйнага калодзежа ў садзе насупраць ПМС б’е ручай. “Там ужо балота стаіць, гэта ж колькі вады выцекла!” – абураўся ганцаўчанін.
Майстар участка ВіК жыллёва-камунальнай гаспадаркі Леанід Кісялевіч сказаў, што сістэма трубаправода старая, таму і працякла. Работнікі ЖКГ замянілі каля метра трубы, і працёк быў ліквідаваны.
На пытанне, чаму каля месяца ніхто не “варушыўся” з рамонтам, Леанід Трафімавіч адказаў, што наўрад ці водаправод быў парваным так доўга. “Каб месяц цякло, мы тут і ў гумовых ботах не прайшлі б. А так бачыце – суха, вада хутка сышла, – сказаў ён. – Чаму людзі не патэлефанавалі раней, бачылі ж, што цячэ?! Прывыклі скардзіцца ды абвінавачваць камунгаснікаў. Гэты ўчастак водаправода знаходзіцца ў баку ад жылля, і мы таксама не можам усё ўпільнаваць”.
Нібы ў адказ на словы майстра камунгаса, у аўторак на гарачую лінію “ГЧ” патэлефанавала ганцаўчанка Ніна Вашкевіч, якая расказала аб парыве водаправода на завулку, які вядзе ад будынка гандлёвага цэнтра ў бок чыгункі (завулак 17 Верасня). “Званілі ў ЖКГ, але пакуль што іх работнікі на званок не адрэагавалі. Вось ужо беражом ваду дык беражом!” – абуралася безгаспадарчасцю жанчына. Супрацоўнікі “ГЧ” спадзяюцца, што і на гэты раз работнікі ЖКГ знойдуць і ліквідуюць парыў хутка і зладжана. А то неяк не стасуецца: Год эканоміі і беражлівасці – а горад губляе тоны вады. Сапраўды, не па-гаспадарску…
Новости
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей