“Падарунак” ад ЖКГ – каналізацыйны каток
Ох, і весела з першым маразком вылецелі дзеці на каток, размешчаны ля ЖКГ! Роўненькі, блішчасты… Такім ён ніколі раней не атрымліваўся ў камунгасаўскіх работнікаў, гарбы ды калдобіны знішчалі радасць ад гульні. Але... сёлета каток аказаўся вынікам не дзеянняў камунгасаўцаў, а – бяздзейнасці.
Дзеці не ведалі, што трымаюць у руках не чысты лёд, а адходы каналізацыі / Фото: Пётр Гузаевский
Дзеці, якія весела коўзаліся па лёдзе, нешта няладнае адчулі, калі на двары пацяплела. “Водар” ад ільду пайшоў такі, што, як кажуць, нос зносіла. І не дзіўна! Якраз за будынкам камунальнай арганізацыі пакрыху, але ўжо даўно працякала каналізацыя. У камунальнікаў ці то рукі не даходзілі да яе рамонту, ці то яны знайшлі плюс у гэтым – дзякуючы такому ўгнаенню і ўцяпленню, пад самымі вокнамі аднаго з будынкаў ЖКГ да гэтага часу зелянее траўка.

Камунальнікі аказаліся людзьмі кемлівымі! Калі ўжо каналізацыйныя адходы пачалі занадта назаляць нават ім самім, яны на надворку выкапалі яму. Жыжа сцякала туды, і яе рэгулярна адкачвалі. З-за таго, што хадзіць па гразюцы было нельга, “народная сцяжына” пралягла на газоне побач.
Такая сітуацыя, зразумела, не падабалася людзям, яны скардзіліся, але неяк без асаблівага энтузіязму. Першым прадпрыняў канкрэтныя, дзейсныя меры пракурор раёна Сяргей Насеня. Ён паабяцаў на мінулым тыдні, што на працягу некалькіх дзён парадак будзе наведзены. Не верылася, бо гэта была праблема не аднаго года. Аднак слова сваё Сяргей Мікалаевіч стрымаў.

Сёння толькі стыхійны каток нагадвае аб былой паломцы каналізацыі. Толькі на ім і цяпер катаюцца дзеці…
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами