Што рабіць, калі не працуе радыёпрыёмнік?
Нараканні і скаргі паступаюць ад жыхароў вёсак, дзе адключылі правадное радыё, і з горада. Многія жыхары змірыліся з тым, што праваднога радыё не будзе, бо рашэнне прынята на дзяржаўным узроўні. Але скардзяцца і тыя, да каго хвалі радыёперадач не даходзяць па радыёпрыёмніках, якія людзі вымушаны былі купіць у Белтэлекаме.
Фото: Пётр Гузаевский
Аб тым, што прыёмнікі не працуюць, чытачы паведамляюць і на “гарачую ліную” “ГЧ”. Пенсіянеры Іосіф Васільевіч і Зінаіда Аляксандраўна Карпіевічы з вуліцы Зуйкевіча г. Ганцавічы таксама набылі нядаўна такі прыёмнік. Але паслухаць перадачы па радыё яны не змаглі. Расчараваныя пенсіянеры чакалі, што прыёмнік, можа, запрацуе. Але чакалі дарэмна. У панядзелак сацыяльны работнік аднесла яго назад у Белтэлекам.
Работнікі Ганцавіцкага раённага вузла электрасувязі прызнаюць, што ў некаторых месцах раёна радыёсігнал не заўсёды стабільны, і заверылі, што сітуацыя выправіцца, калі ў наступным годзе, як плануецца, будзе пабудавана новая вышка.
Але тое, што не працуе прыёмнік і ў горадзе, здзівіла. Па іх словах, не ўсе карыстальнікі ўмеюць яго настройваць, і таму патрэбна выклікаць майстра з РВЭС. Як і абяцалі, майстар хутка прыйшоў, але сігнал устойлівага прыёму змог знайсці толькі ў адным месцы ў доме. Як толькі яго адносілі на паўметра, з прыёмніка чуўся толькі трэск.
Пакуль пенсіянеры застаюцца без любімых радыёперадач. Прыёмнік работнікі Белтэлекама забралі і вярнулі грошы.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам