Регионы

Сайты дзяржаўных органаў улады ў Брэсцкай вобласці абяцаюць зрабіць на беларускай мове

Як адзначыў юрыст Ігар Случак, ў створаных раздзелах беларускамоўнай вэрсіі Баранавіцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Івацэвіцкі, Ляхавіцкі, Пінскі, а таксама астатнія гарадскія і раённыя выканкамы ўсю інфармацыю падаюць на рускай мове. Адпаведна, немагчыма даслаць зварот як у беларускамоўнай, так і ў рускамоўнай версіі сайта.

“Адсутнасьць беларускай мовы на сайтах дзяржаўных установаў — гэта грубае парушэнне заканадаўства і правоў чалавека”, — лічыць Ігар Случак.

Ён перакананы, што неабходна абараняць свае правы (не толькі моўныя, але і іншыя), бо інакш ніякіх правоў не застанецца.

“Варта патрабаваць выкананьня заканадаўства праз звароты і заявы. Людзі сваімі актыўнымі або пасіўнымі паводзінамі вызначаюць будучыню”, – упэўнены юрыст.

Паводле меркавання Ігара Случака, адпаведны прыклад мусіць падаваць кіраўніцтва абласной “вертыкалі”, аднак змест сайта Брэсцкага аблвыканкама – пры фармальнай наяўнасці беларускамоўнай версіі – амаль цалкам зроблены на рускай мове. Зрэшты, не выключана, што адбудуцца станоўчыя змены.

Адказ з Брэсцкага аблвыканкама наконт беларускамоўных версій сайтаў . Фота Ігара Случака

Прынамсі ў адказе на імя Ігара Случака намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Барысюк запэўніў, што “тэхнічнае заданне дзяржаўнай закупкі паслугаў на бягучы год” прадугледжвае беларускамоўныя версіі сайтаў выканаўчых камітэтаў усіх узроўняў.

Graf_Polockij

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

9 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

16 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago