У Косаўскім палацы зладзяць навагодні баль
На імпрэзу, якая запланавана на 23 снежня 2022 года, у славуты будынак у Івацэвіцкім раёне запрашаны таленавітыя маладыя людзі Брэсцкай вобласці.
У Косаўскім палацы зладяць навагодні баль / Фото: regions.by
Традыцыя правядзення навагодніх баляў для студэнтаў і навучэнцаў узнікла ў Брэсцкай вобласці зусім нядаўна. Гэтым разам мерапрыемства арганізуюць чацвёрты раз, а ў Косаўскім палацы яно адбудзецца другі год запар.
Як вынікае з паведамлення галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, запрашэнні на свята атрымалі 52 юнакі і дзяўчаты. У гэты спіс трапілі найлепшыя студэнты чатырох універсітэтаў рэгіёна, навучэнцы абласнога ліцэя імя Пятра Машэрава, абласнога кадэцкага вучылішча, устаноў адукацыі Баранавіч, Пінска, Івацэвіцкага, Ляхавіцкага, Кобрынскага, Драгічынскага і Пінскага раёнаў. Сярод іх – пераможцы алімпіяд і конкурсаў, спартыўных турніраў, аўтары інавацыйных праектаў.
Маладыя людзі ўжо некалькі тыдняў рыхтуюцца да балю. Дзяўчыны на свяце будуць апрануты ў вячэрнія сукенкі, хлопцы апрануцца ў касцюмы. У белай зале Косаўскага палаца маладыя людзі будуць танчыць паланэз, вальс, лансье, польку, паўночную кадрылю. Акампаніраваць ім будзе аркестр.
“Падабраны музычныя кампазіцыі XIX стагоддзя, якія былі папулярныя на балях. Моладзь рыхтуецца, рэпеціруе з выкладчыкамі”, – распавяла БЕЛТА начальнік упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы Ала Сянькевіч.
Навагодні баль у Косаўскім палацы з’яўляецца адным з мерапрыемстваў дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, што адбываецца ў Беларусі з 15 снежня па 15 студзеня. У Брэсцкай вобласці за гэты час запланавалі правесці больш як 2 тысячы мерапрыемстваў. Іх удзельнікамі павінны быць больш за 220 тысяч дзяцей і падлеткаў з розных куткоў рэгіёна.
Три главных правила встречи Нового года, чтобы не испортить праздник
Новости
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
- 13:28 Покупатели жилья могут закрепить условия сделки
- 13:24 Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей
- 13:20 Дома со счетчиками расходуют меньше тепла
- 11:10 Клиенты банков могут терять деньги при обмене валюты
- 10:48 В Гомеле запретили набор мужских носков DeFacto
- 17:37 Родители детей с инвалидностью смогут отдохнуть: поможет пансионат
- 15:53 Мошенники убедили минского пенсионера продать квартиру