
regions.by
Традыцыя правядзення навагодніх баляў для студэнтаў і навучэнцаў узнікла ў Брэсцкай вобласці зусім нядаўна. Гэтым разам мерапрыемства арганізуюць чацвёрты раз, а ў Косаўскім палацы яно адбудзецца другі год запар.
Як вынікае з паведамлення галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, запрашэнні на свята атрымалі 52 юнакі і дзяўчаты. У гэты спіс трапілі найлепшыя студэнты чатырох універсітэтаў рэгіёна, навучэнцы абласнога ліцэя імя Пятра Машэрава, абласнога кадэцкага вучылішча, устаноў адукацыі Баранавіч, Пінска, Івацэвіцкага, Ляхавіцкага, Кобрынскага, Драгічынскага і Пінскага раёнаў. Сярод іх – пераможцы алімпіяд і конкурсаў, спартыўных турніраў, аўтары інавацыйных праектаў.
Маладыя людзі ўжо некалькі тыдняў рыхтуюцца да балю. Дзяўчыны на свяце будуць апрануты ў вячэрнія сукенкі, хлопцы апрануцца ў касцюмы. У белай зале Косаўскага палаца маладыя людзі будуць танчыць паланэз, вальс, лансье, польку, паўночную кадрылю. Акампаніраваць ім будзе аркестр.
“Падабраны музычныя кампазіцыі XIX стагоддзя, якія былі папулярныя на балях. Моладзь рыхтуецца, рэпеціруе з выкладчыкамі”, – распавяла БЕЛТА начальнік упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы Ала Сянькевіч.
Навагодні баль у Косаўскім палацы з’яўляецца адным з мерапрыемстваў дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, што адбываецца ў Беларусі з 15 снежня па 15 студзеня. У Брэсцкай вобласці за гэты час запланавалі правесці больш як 2 тысячы мерапрыемстваў. Іх удзельнікамі павінны быць больш за 220 тысяч дзяцей і падлеткаў з розных куткоў рэгіёна.
Три главных правила встречи Нового года, чтобы не испортить праздник
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More