
ілюстрацыйнае
Урачыстае адкрыццё аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны пасля шматгадовай рэканструкцыі адбылося 23 снежня 2022 года. На мерапрыемстве абвесцілі, што яшчэ перад пачаткам рэстаўрацыі на працягу трох гадоў спецыялісты ААТ “Брэстрэстаўрацыя” працавалі над навукова-праектнай дакументацыяй па аднаўленні помніка архітэктуры.
Само аднаўленне палаца пачалося ў маі 2008 года. Фінансаванне будаўніцтва адбывалася паводле дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на парытэтных умовах з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. За гэты час на рэстаўрацыю было выдткавана больш за 34 мільёны рублёў, у тым ліку ў 2022 годзе – больш за 6 мільёнаў рублёў.
Рэалізацыя амбіцыйнага праекта праходзіла ў некалькі этапаў: рэстаўрацыю ўнутры і звонку самога палаца Пуслоўскіх, стварэнне музейнай экспазіцыі, пракладку інжынерных сетак і добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Варта нагадаць, што Косаўскі палац ў 1838 годзе пачала будаваць сям’я магнатаў і прамыслоўцаў Пуслоўскіх. Выбар месца быў звязаны з суседняй гістарычнай сядзібай, дзе, паводле афіцыйнай версіі, у 1746 годзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка.
Будаўніцтва палаца праходзіла ў сярэдзіне ХIХ ст., калі ў Еўропе папулярнасцю карысталася настальгія па былых часах. Гаспадар – Вандалін Пуслоўскі – марыў зрабіць сваю рэзідэнцыю падобнай на сярэднявечны замак-крэпасць, а тамук галоўным стылем стала ангельская неаготыка.
Аддаючы даніну класічным традыцыям сядзібнага дойлідства, польскі архітэктар Францішак Яшчолд таксама выкарыстаў у палацы элементы класіцызму. Скончылі будаўніцтва ў 1850 годзе.
Вандалін Пуслоўскі праславіўся як мецэнат і калекцыянер. У сваім палацы ён сабраў багатую бібліятэку і мастацкую галерэю, чаму спрыялі яго шматлікія знаёмствы з вядомымі людзьмі свайго часу. Сярод гасцей палаца бывалі Напалеон Орда, Генрык Сянкевіч, Эліза Ажэшка, Юзэф Пілсудскі, Вацлаў Ластоўскі.
Косаўскі палац не абмінуў лёс быць захопленым. У першы раз гэта здарылася ў гады Першай сусветнай вайны, калі яму былі нанесеныя сур’ёзныя пашкоджанні. Але найбольшыя страты жамчужыне ў Косаве нанесла Другая сусветная вайна: у 1944 годзе палац, а таксама прылеглы парк з сядзібай Касцюшкі згарэлі.
На працягу больш за шасцідзесяці гадоў палац знаходзіўся ў занядбаным стане, працягваючы разбурацца пад уздзеяннем прыроды. Рэстаўрацыйныя работы ў палацы Пуслоўскіх пачаліся ў 2008 годзе пад кіраўніцтвам ААТ “Брэстрэстаўрацыя”, а скончыць іх планавалася у 2023 годзе.
Урачыстая цырымонія адкрыцця абноўленага Косаўскага палацу працягнулася іншым святам – навагоднім балем для лепшых студэнтаў і навучэнцаў Брэсцкай вобласці, у якім прынялі ўдзел больш за 50 юнакоў і дзяўчат.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More