
з архіва
XII Міжнародны фестываль фальклору “Мотальскія прысмакі” пройдзе 12-13 жніўня 2023 года. Арганізатары абяцаюць, што сёлета акцэнт будзе зроблены на нацыянальных дыяспарах.
У Моталь прыедуць прадстаўнікі розных этнічных груп, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Госці прымуць удзел у тэатралізаваным шэсці-адкрыцці фестывалю і вялікім святочным канцэрце. Таксама запланавана абмеркаванне за круглым сталом “Нацыянальная кухня – ключ да дружбы народаў”.
На “Мотальскіх прысмаках” чакаюць дэлегацыю з Іркуцкай вобласці. Размова ідзе пра людзей з сельскага паселішча Тургенеўка Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці. З гэтай адміністрацыйнай адзінкай у мінулым годзе было падпісана пагадненне аб усталяванні партнёрскіх адносін.
“Нашы новыя пабрацімы маюць намер прыехаць і браць удзел уе фестывалі. Ва ўсякім разе, дамоўленасць аб гэтым ёсць”, – сказаў у інтэрв’ю БЕЛТА старшыня Мотальскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Піліповіч.
Вёска Тургенеўка заснавана беларускімі перасяленцамі ў 1909 годзе падчас сталыпінскай рэформы. Жыхары Тургенеўкі па большай частцы выхадцы з Заходняга Палесся. Яны прывезлі з сабой і захавалі не толькі ўнікальную культуру земляробства, але і старажытныя славянскія абрады і традыцыі. У вёсцы пабудаваны гісторыка-этнаграфічны музей, арганізаваны беларускі народны хор “Варэнічкі”. Таксама пры школе дзейнічае фальклорная дзіцячая студыя “Рушнічок”.
Як сцвярджаюць арганізатары фестывалю, сёлета праграма “Мотальскіх прысмакаў”, як звычайна, задаволіць самы патрабавальны густ. Гасцей чакаюць кейтэрынг па-матольску, гандлёвыя рады з мяснымі і рыбнымі дэлікатэсамі. Запланаваны выстава-дэгустацыя страў і напояў з традыцыйнай кухні маталян, гандлёвыя і выставачныя падворкі майстроў-рамеснікаў.
Акрамя таго, хлебныя крамы прапануюць эка-хлеб на заквасцы. На пляцоўцы “Кухня здароўя” можна будзе пакаштаваць травяныя чаі і купіць зборы лекавых траў. Сваю прадукцыю прэзентуюць мясцовыя прадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі.
Не менш разнастайнай чакаецца забаўляльная праграма фэсту. Запланаваны фестывальны баль, майстар-класы палескіх бытавых танцаў, пляцоўкі народнай музыкі і гумару. А яшчэ адбудзецца шматжанравы фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці “Мотальскія перазвоны”, вячэрняе фольк-шоу і святочны феерверк.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More