Регионы

Незвычайнае дрэва памірае ў Івацэвіцкім раёне: чым яно адметнае?

У вёсцы Аброва Івацэвіцкага раёна высах двухсотгадовы дуб-волат, які меў выбітную асаблівасць. Незвычайнае дрэва знаходзіцца на мясцовых могілка і было прызнана батанічным помнікам прыроды. Гэта азначае, што дуб трымаецца пад аховай дзяржавы.

Але дрэва цікава не толькі сваімі ўражальнымі памерамі. На яго галінах знайшлося месца для гнездавання белых буслоў. Усяго тут было шэсць буслянак. Пры гэтым сам тып гнездавання не характэрны для беларускай папуляцыі згаданых птушак.

Дрэва цікава не толькі сваімі ўражальнымі памерамі. На яго галінах знайшлося месца для гнездавання белых буслоў. Фота Сяргей Плыткевіч

І вось вядомы журналіст, выдавец, фатограф і вандроўнік Сяргей Плыткевіч падзяліўся допісам пра наведванне Аброва.

“Па дарозе ў Пінскі раён не мог не заскочыць у вёску Аброва. Дуб памёр канчаткова. З шасці буслянак тры аказаліся жылымі…”, – піша Плыткевіч у сваім фэйсбуку.

Сама вёска Аброва таксама мае цікавую гісторыю. Знаходзіцца яна за 38 кіламетраў у напрамку на поўдзень ад горада Івацэвічы. Шлях да Брэста складае 175 кіламетраў. Вёска знаходзіцца на паўночнай ўскраіне шырокай забагненай і часткова меліяраванай мясцовасці, вядомай як Спораўскія балоты.

Дрэва ў вёсцы Аброва прызнана батанічным помнікам прыроды і знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Фота Сяргей Плыткевіч

Аброва вядома сваёй дзейнай драўлянай праваслаўнай царквой Святога Міхаіла Архангела – помнікам драўлянага дойлідства. Царкву пабудавалі ў 1860 годзе. Яна ўключана ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Як сведчаць некаторыя дакументы, першая царква (Крыжаўзвіжанская) ў Аброве была пабудавана ў 1754-1757 гадах. У свой час яна належала Віленскаму Стара-Троіцкаму манастыру бенедыктынцаў.

Пасля паўстання Тадэвуша Касцюшкі Аброва разам з царквой перадалі ва ўладу памешчыцы Еўдакіі Казлянікавай. Яна ў 1800 годзе абнавіла царкву, дах будынка пакрылі гонтам. Але ў 1860 годзе быў узведзены цалкам новы будынак новай царквы. Яе асвяцілі ў гонар Святога архістратыга Міхаіла і так царква стала Свята-Міхайлаўскай.

За савецкім часам царква ў вёсцы Аброва была зачыненая і паступова прыходзіла ва ўпадак. Фота Сяргей Плыткевіч

За савецкім часам царква была зачыненая і паступова прыходзіла ва ўпадак. Некаторыя з абразоў царквы захоўваліся ў дамах вяскоўцаў, але нешта было і раскрадзена.

У 80-90-х гадах мінулага стагоддзя жыхары Аброва самастойна вырашылі адрамантаваць царкву ды ажывіць яе. Грошы збіралі вёскай, самі і майстроў шукалі, самі працавалі. Такім чынам, храм аднавілі з максімальным захаваньнем формы, зместу і стылю.

 

Graf_Polockij

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

8 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

15 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago