
Лілія Кахновіч
Чырвонагаловы каралёк – адна з самых дробных птушак Еўропы. Днямі яна была заўважана ў Пінску. Незвычайную падзею змагла зафіксаваць мясцовая жыхарка Лілія Кахновіч, якая сфатаграфавала птушанят-падлеткаў у гарадскім парку.
“Чырвонагаловых каралькоў я ўбачыла ўпершыню ў нашым парку летась у красавіку”, – расказала Лілія тэлеграм-чату “Дзікая прырода побач”.
Паводле словаў жанчыны, птушкі былі разам з жоўтагаловымі каралькамі, якія зімуюць у Беларусі.
“Я падумала, што чырвонагаловыя ў нас пралётам. Я чытаю пра нашых птушак на сайце Мікалая Гуркова “Фаўна Беларусі”, таму ведала, што гэты від у нас можна сустрэць, але што яны тут гняздуюць, не ведала”, – кажа Лілія Кахновіч.
Месца, дзе пасяліліся чырвонагаловыя каралькі – гэта цэнтр парку, высокая яліна. Парк у Пінску невялікі, і паводле меравання жанчыны, ціхім яго не назавеш. Але калі пайсці туды зусім рана, калі яшчэ няма людзей, можна паздымаць розных птушак. Побач з паркам ёсць рака, а за ёй – “джунглі”.
Чырвонагаловы каралёк знешне падобны да жоўтагаловага каралька. Гэтыя птушкі гняздуюць у Заходняй Еўропе і на ўсходзе Польшчы нават ля беларускай мяжы. З пачатку ХХІ стагоддзя від пачаў раптам распаўсюджвацца на ўсход.
Зараз чырвонагаловых каралькоў можна сустрэць ва ўсіх абласцях Беларусі. Самцы актыўна пяюць у гнездавы сезон, але добра схаванае гняздо каралька знайсці цяжка нават арнітолагам. Гнездаванне гэтага віду ў нас меркавалася, але “жалезных” доказаў дагэтуль не было. Пашанцавала сёлета птушкарцы з Пінска.
“Ведаеце… Мне шмат гадоў, – кажа Лілія. – І зараз мне вельмі шкада, што я раней не захаплялася птушкамі – вось проста не заўважала, як многія людзі”.
Паводле жанчыны, усё пачалося з берасцянкі ў парку: а хто гэта так гучна спявае? І панеслася… Цяпер Лілія Кахновіч ведае спевы ўсіх птушак, якіх сустракае: спачатку іх чуе, а потым бачыць.
А таму парада і для іншых людзей: прыглядайся і прыслухоўвайся ўважліва нават да самых дробных птушак у кустах і парках! Хто ведае, якія птушыныя сенсацыі яшчэ адкрыюцца ў Беларусі.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More