
Брэсцкі гарвыканкам
Вясной 2023 года падчас раскопак на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці знайшлі шмат цікавага. У прыватнасці, было знойдзена 14 манет, якія непасрэдна звязаны з гісторыяй старажытнага Бярэсця.
Раскопкамі займаліся вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Беларусі. У грунце пошукавікі знайшлі некалькі цікавых манет. Сярод іх – дзве паўтаракі, сямь салідаў-барацінак, адна капейка 1818 года. Таксама адшукалі грошы Каралеўства Польскага і дынарый Уладзіслава Варненчыка.
Усе гэтыя знаходкі трапяць у нумізматычную калекцыю музея гісторыі горада Брэста. Сама калекцыя музея складаецца з экспанатаў розных гадоў. Часцей за ўсё яны паступалі ў фонды па выніках раскопак або рэстаўрацыйных работ. Але былі выпадкі, калі самі жыхары горада нешта перадавалі ў дар музею.
Верагодна, гэтыя і іншыя папаўненні наведвальнікі змогуць убачыць на юбілейнай выставе. Яе плануецца арганізаваць сёлета восенню і прымеркаваць да 25-годдзя музея гісторыі горада Брэста.
“Там будуць прадстаўлены найбольш цікавыя прадметы з розных калекцый, якія захоўваюцца ў нас. У тым ліку хочам паказаць і паступленні апошніх гадоў”, – расказала БЕЛТА дырэктар музея Святлана Тамчук.
Музей гісторыі горада Брэста размешчаны ў былым асабняку на вуліцы Леванеўскага. Ён пабудаваны ў першай трэці ХХ стагоддзя. Зараз у фондах налічваецца каля 5 тысяч прадметаў – з XVII стагоддзя да сучаснасці.
Новы фармат “Мотальскіх прысмакаў”: што трэба ведаць пра фестываль
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More