Регионы

Традыцыю бортніцтва збіраюцца адрадзіць у Белавежскай пушчы

У Белавежскай пушчы збіраюцца адрадзіць традыцыю бортніцтва. Гэтым словам называюць практычна зніклае ў канцы XIX стагоддзя мастацтва атрымання мёда ад дзікіх пчол з калод і барцей.

Як паведамілі ў нацыянальным парку, тэма аднаўлення гэтай традыцыі уздымалася падчас X Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Там было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве па забеспячэнню навуковай і навукова-тэхнічнай падтрымкі пчалярства.

З беларускага боку ў праекце бярэ ўдзел не толькі Белавежская пушча. Адраджаць будуць сумесна з Інстытутам генетыкі і цыталогіі і Навукова-практычным цэнтрам НАН Беларусі па біярэсурсах. Таксама ў гэтым зацікаўлены міжрэгіянальны цэнтр па абароне і прасоўванні прадукцыі пчалярства Башкартастана “Алтын Солак”.

Як адзначылі у прыродаахоўнай установе, праект накіраваны на захаванне і развядзенне папуляцый дзікіх пчол.

“Верагодна, ён дасць магчымасць узнавіць шматвяковую традыцыю бортніцтва ў Белавежскай пушчы і атрымліваць высокакаштоўны прадукт”, – спадзяюцца ў запаведніку.

Зараз месца бортніцтва паўсюдна занялі сучасныя пчальнікі з рамачным пчалярствам. Аднак без дапамогі чалавека племянныя пчолы не могуць пражыць і аднаго года. У той жа час дзікія пчолы адрозніваюцца самастойнасцю і хуткай адаптацыяй. Акрамя таго, яны ўстойліва рэагуюць на неспрыяльныя фактары навакольнага асяроддзя.

У Белавежскай пушчы захаваліся месцы, дзе яшчэ можна знайсці сапраўдны вулей і паўдзікіх пчол. Вялікая колькасць велізарных дуплістых дрэў натуральнай выявай спрыяла захаванню дзікіх пчол у спрадвечных месцах пасялення. Таму, дзякуючы прыродаахоўнаму статусу, бортавы мёд цалкам можа з’явіцца сярод традыцыйных пушчанскіх пачастункаў.

Дуб-великан измерили в Беловежской пуще

Graf_Polockij

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

7 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

14 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago