
иллюстрационное
На працягу апошніх гадоў Беларусь сутыкнулася з масавым адтокам кадраў, асабліва медыкаў, інжынераў і рабочых спецыяльнасцей. Дэфіцыт спецыялістаў у рэгіёнах стаў настолькі вострым, што ўлады шукаюць новыя механізмы ўтрымання працоўных. Замест павышэння зарплат і паляпшэння ўмоў працы дзяржава абрала іншы падыход – выдзяленне жылля тым, каго самі ж улады прызнаюць «востра запатрабаванымі спецыялістамі».
Згодна з дакументам, кожны рэгіён будзе самастойна вызначаць, хто з’яўляецца найбольш патрэбным для яго. Прыкладныя пазіцыі можна ўбачыць у спісе прафесій, для якіх у 2025 годзе здымаюцца абмежаванні на прыцягненне замежных работнікаў. У ім ёсць такія прафесіі, як бетоншчык, каменшчык, повар, прадавец, ветэрынар, праграміст і нават санітарка.
Да ўвядзення новай катэгорыі жыллё размеркоўвалася ў рамках квот: 30% для медыкаў, педагогаў і іншых работнікаў бюджэтнай сферы, 10% для сілавікоў. З’яўленне «востра запатрабаваных спецыялістаў» стварае рызыку, што яны атрымаюць частку гэтага жылля, а астатнім прыйдзецца чакаць яшчэ даўжэй. Усё будзе залежаць ад колькасці арэнднага жылля, якое пабудуюць у рэгіёнах, а таксама ад таго, колькі яго ўлады выдзеляць для “востра запатрабаваных”.
У спіс прафесій рабочых і пасад служачых унесена 41 пазіцыя прафесій рабочых, уключаючы такія, як бетоншчык, повар, прадавец, санітарка, вадзіцель аўтамабіля і інш. У ім таксама 18 прафесій, такіх як: аграном, ветэрынарны ўрач, інжынер-праграміст, тэхнік і інш.
Аднак у кожным рэгіёне пералік запатрабаваных кадраў можа мець сваю спецыфіку. І асобны акцэнт, што ў 2025 годзе могуць прыцягвацца замежныя грамадзяне для працы ў Беларусі без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы, зацверджаны пастановай Мінпрацы і сацыяльнай абароны ад 12.12.2024 № 99.
Прадастаўленне арэнднага жылля – гэта спроба ўтрымання спецыялістаў у краіне, аднак праблема значна глыбейшая. Недахоп працоўных рук узнікае не толькі праз адсутнасць жылля, але і з-за нізкіх заробкаў, высокай нагрузкі і агульнага сацыяльна-эканамічнага становішча.
Некаторыя лічаць, што размеркаванне жылля можа спрыяць прыцягненню працоўных, асабліва ў рэгіёнах. Але пытанне ў тым, ці хопіць кватэр для ўсіх, хто мае патрэбу, і ці сапраўды гэта стане стымулам для працы ў Беларусі?
Акрамя таго, выклікае пытанні механізм размеркавання. Калі мясцовыя ўлады самі будуць вызначаць, хто адносіцца да «востра запатрабаваных спецыялістаў», то хто туды трапіць, можна толькі здагадвацца. Ці вырашыць гэты механізм праблемы кадравага дэфіцыту – пакажа час. Змяншэнне адтоку кадраў патрабуе не толькі кватэр, але і годных умоў працы, справядлівых заробкаў і сацыяльных гарантый.
Між тым, новая сістэма размеркавання арэнднага жылля тэарэтычна можа палепшыць сітуацыю для некаторых спецыялістаў у рэгіёнах. Але ці вырашыцца галоўная праблема – нізкіх заробкаў і цяжкіх умоў працы? Праграмы будаўніцтва ў сельскай мясцовасці так званых “прэзідэнсткіх домікаў”, як паказаў час, нельга назваць эффектыўнымі. Рэальнасць такая, што «востра запатрабаваныя спецыялісты» і проста спецыялісты шукаюць магчымасці для эміграцыі.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More