«Беларуская мафія вярнулася». Рэпартаж з польскай Кузніцы, дзе пасля чатырох гадоў адкрыўся памежны пераход
Польшча адкрыла пункты пропуску «Баброўнікі» і «Кузніца» 17 лістапада ў 2:00 па беларускім часе. У першы дзень іх працы журналісты Hrodna.life адправіліся ў Кузніцу, каб убачыць, як мясцовыя жыхары ўспрынялі вяртанне руху і што кажуць беларусы, якія ўжо скарысталіся адкрытым КПП.