За два дні, 3–4 верасня і раніцу 5 верасня, на тэрыторыі раёна было затрымана 22 чалавекі, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане.
За кароткі прамежак часу такой рэкорднай колькасці вадзіцеляў, якія былі за рулём “пад мухай”, за апошнія 10 гадоў ніхто ў ДАІ прыпомніць не змог. Паказальна, што з 22 вадзіцеляў 20 чалавек – гэта жыхары Ганцавіцкага раёна. Сярод іх два вадзіцелі затрыманы паўторна на працягу года, яны будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
Геаграфія затрыманняў шырокая – п’яныя кіроўцы ездзілі ў Агарэвічах, Будчы, В. Круговічах, Дзяніскавічах, па дарозе паміж Хатынічамі і Раздзялавічамі, у вёсцы Ганцавічы і самім горадзе.
Даешся дзіву, чым думалі людзі, калі садзіліся за руль, выпіўшы спіртнога, ведаючы, што літаральна праз сотню-другую метраў у Ганцавічах стаяць міліцэйскія патрулі? Толькі даішнікаў з іншых аддзелаў міліцыі было каля 60 чалавек.
Не лішнім будзе нагадаць, што з 12 жніўня 2011 года ў сілу ўступіла Пастанова Савета Міністраў №497, згодна з якой доля алкаголя зменшылася да 0,3 праміле (раней было 0,5 праміле).
Таму вадзіцелям трэба сур’ёзна паразважаць, ці варта нават увечары ўжываць спіртное, рызыкуючы застацца без правоў і заплаціць немалы штраф – лепш выпіць газіроўкі. Выбар ёсць заўсёды.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More