
З 1994 па 1996 год Завадскі быў аператарам Аляксандра Лукашэнкі, затым працаваў на Грамадзкім расійскім тэлебачанні. Улетку 1997 гады ён разам з Паўлам Шараметам (загінуў падчас выбуху аўтамабіля 20 ліпеня 2016 года) быў арыштаваны і абвінавачаны ў незаконным перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы. Тэлеаператара ўмоўна асудзілі на паўтара гады пазбаўлення волі. З 1999 года па май 2000-га Завадскі працаваў у Чачні, дзе з Шараметам здымалі фільм «Чачэнскі дзённік».
Раніцай 7 ліпеня 2000 года Завадскі выехаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск сустракаць Шарамета. З таго часу ён лічыцца зніклым. Аўтамабіль аператара быў знойдзены ў аэрапорце.
У 2002 годзе Мінскі абласны суд прызнаў вінаватым у выкраданні Завадскага былога байца спецпадраздзялення МУС «Алмаз» Валерыя Ігнатовіча, а таксама наступных грамадзян: Максіма Маліка, Аляксея Гуза і Сяргея Савушкіна. У 2003 году суд прызнаў Завадскага памерлым, хоць яго цела так і не было знойдзена. Пазней пракуратура некалькі разоў прыпыняла і аднаўляла расследаванне па факце знікнення аператара.
У пачатку 2000-х гадоў былі апублікаваныя дакументы, з якіх вынікала, што з апазіцыйнымі палітыкамі і грамадскімі актывістамі расправіўся «эскадрон смерці». Пра гэта казалі афіцыйныя асобы, якія збеглі з Беларусі за мяжу. На момант знікнення Дзмітрыю Завадскаму было 27 гадоў.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More