Унук пабіў дзядулю кіем і апынуўся на лаве падсудных

Вясной Вадзім Л. пабіў артапедычным кіем свайго 84-гадовага дзеда Аркадзія У., з якім яны разам жывуць у вёсцы Гута, і зламаў яму левую руку. На той час унук лічыўся сацыяльным работнікам і за догляд свайго дзеда атрымліваў грошы – каля аднаго мільёна рублёў штомесяц. Вадзім вёў гаспадарку: трымаў свіней і коз, садзіў агарод, варыў ежу.

Як расказаў на судзе Аркадзій У., калі-нікалі яны сварыліся, бо дзеду не падабаліся сябры ўнука і яго прага да алкаголю. Але каб біцца – такое здарылася ўпершыню!

У той злашчасны дзень, 23 сакавіка, унук атрымаў зарплату за догляд дзеда. Дадому прыйшоў на падпітку каля 16.20 гадзін. Пра дзядулю не забыўся – купіў ежы і віна. Разам паснедалі і выпілі бутэльку на дваіх. Вадзім пайшоў спаць, а стары сеў глядзець тэлевізар.

Праз некаторы час унук раптоўна ўскочыў з канапы і кінуўся да дзеда. Ён пачаў яго біць спачатку кулакамі, а потым – артапедычным кіем, зваліў на канапу. Супакоіўся толькі тады, калі дзед пачаў прасіцца “перадыхнуць”. “Стаміліся абодва, бо калі ўнук біў, то я ж не ляжаў, супраціўляўся. Кажу: «Вадзімка, адпачні, а потым ізноў пачнём разбірацца». Ён і адпусціў мяне”, – расказаў на пасяджэнні дзядуля.

Хлопец пасля гэтага ізноў лёг. А дзед пабег на вуліцу да суседзяў і выклікаў “хуткую дапамогу”, бо пачала балець зламаная рука. Медыкі завезлі Аркадзя У. ў бальніцу, а пасля паклалі ў хірургічнае аддзяленне, зафіксаваўшы ў яго гематомы на твары і целе і пералом левай рукі. Гэтыя траўмы медыкі кваліфікавалі як меней цяжкія цялесныя пашкоджанні, але якія выклікалі доўгатэрміновую страту здароўя.

Па словах Вадзіма Л., ён не памятае, што адбылося паміж ім і дзедам, бо з-за гарэлкі страціў на некаторы час памяць. Памятае толькі, як выпіў віна і заснуў, а прачнуўся, калі прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія адвезлі яго ў прыёмны пакой райбальніцы і праверылі на прысутнасць алкаголю. Экспертыза паказала 1,6 праміле. Толькі ў бальніцы міліцыянеры расказалі Вадзіму пра тое, што ён пабіў дзеда і той знаходзіцца ў бальніцы.

Да суда родныя памірыліся. Унук па-ранейшаму даглядае старога, трымае гаспадарку, і, па словах дзеда Аркадзя, больш не ўжывае спіртнога, бо баіцца. Дзядуля гэтаму вельмі рады: калі ўнук цвярозы, ён “залаты”. “Я не ведаю, што з ім здарылася тады: чаму ён патрыбушыў мяне, якія чэрці на яго наляцелі? У нас з таго часу сварак не было, і хай Бог дапаможа, каб і наогул ніколі не было,” – здзіўляўся Аркадзь У. і прасіў у суддзі, каб пакаранне было мяккім, каб унук і далей даглядаў яго, бо без яго ён прападзе. “Выгадаваў такога хлопца добрага, а цяпер што – у турму аддаваць? Не хачу я гэтага”,– перажываў дзед.

Праблемы маладога хлопца, на погляд розных спецыялістаў (супрацоўнікаў Нацкага сельвыканкама, участковага інспектара, судовых медыкаў), узнікаюць з-за яго залежнасці ад алкаголю. З-за гэтага ён неаднаразова трапляў у міліцыю, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Але крымінальная пакаранне Вадзім панёс упершыню.

Суд разам з асноўным пакараннем па ч.1 арт. 149 УК РБ (наўмыснае нанясенне менш цяжкага цялеснага пашкоджання, гэта значыць, пашкоджання, не небяспечнага для жыцця, але якое выклікала працяглае парушэнне здароўя на тэрмін да чатырох месяцаў) абавязаў Вадзіма Л. вылечыцца ад алкагольнай залежнасці. А каб у наступны раз не апынуцца ў турме, суддзя параіў паводзіць сябе “цішэй вады і ніжэй травы”.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

15 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago