Іван Лагвіновіч: “Самая балючая тэма – мова мая беларуская”
Шмат вядомых паэтаў і землякоў сабраліся 6 чэрвеня ў Малькавіцкім сельскім Доме культуры, каб павіншаваць з 70-годдзем пісьменніка Івана Лагвіновіча, які нарадзіўся ў Малькавічах. Паэта вельмі хвалюе пытанне знішчэння беларускай мовы і таму большасць вершаў паэт напісаў на беларускай мове.