Як салдат-кругавец калядны пост у войску трымаў
Падчас службы ў войску салдат з Круговічаў вырашыў трымаць строгі Калядны пост. Што з гэтага атрымалася.
Сёлета споўнілася крывавая гадавіна жудасных падзей 80-гадовай даўніны: за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ва ўнутранай турме НКУС (рус. НКВД), гэтак званай амерыканкі, было расстраляна звыш 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў тагачаснай БССР. З гэтай нагоды я хацеў бы расказаць пра тых, хто чыніў гэтыя злачынствы, а менавіта пра катаў НКУС і пра тое, як яны гэта рабілі.
Народны вакальна-харэаграфічны ансамбль “Бацька атаман”наведаў 22 кастрычніка вёску Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна і пацешыў вяскоўцаў сваёю творчасцю. На канцэрт прыехалі жыхары не толькі з суседніх вёсак Дзяніскавічы і Агарэвічы, але і з райцэнтра.
У мінулым нумары я расказаў вам, як жылося звычайнаму селяніну да стварэння калгасаў і як праходзіла калектывізацыя. У гэтым нумары я прадаўжаю аповед пра тое, як жылося людзям у калгасе і чаму іхняе жыццё на пачатку стварэння калектыўных гаспадарак можна параўнаць з прыгонным правам, якое праіснавала да 1861 года. Гэты аповед пададзены праз успаміны людзей – сведкаў тых падзей.
землякі ў часы савецкай калектывізацыі, як арганізоўваліся калгасы. Некаторыя з іх нават запісваў на дыктафон. А нядаўна была нагода вярнуцца да аўдыёзапісаў, і я вырашыў прапанаваць чытачам “ГЧ” вытрымкі з аповедаў па тэме калектывізацыі. Пра тое, як жылі нашы прадзеды, дзяды і бабулі ў тыя нялёгкія часы, як іх заганялі ў калгасы, як яны расставаліся са сваёю зямлёй і са скацінаю, раскажуць сведкі тых падзей – жыхары вёскі Вялікія Круговічы (на жаль, адзін з іх, В.А. Трафімчык, ужо пайшоў з жыцця – заўв. аўтара).
У мінулым нумары “ГЧ” быў апублікаваны матэрыял пра ўшанаванне памяці двух ганцаўчан, якія былі расстраляны на месцы масавага знішчэння ў гады вайны. На гэты матэрыял адгукнуўся жыхар вёскі Кукава-Бор Іван Ціхан. Карэспандэнту “ГЧ” ён расказаў гісторыю аб тым, як луста хлеба каштавала чалавеку жыцця.
У мінулую пятніцу, 7 лістапада, у рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час” адбылася прэзентацыя кнігі нашага земляка Анатоля Трафімчыка “1939 год і Беларусь: забытая вайна”. Ужо на прэзентацыі кніга сустрэла сваіх крытыкаў: былы педагог гімназіі г. Ганцавічы Надзея Петручэня засыпала аўтара кнігі пытаннямі і абвінаваціла ў рэзкіх вывадах.
У мінулыя выхадныя сваё прафесійнае свята адзначылі настаўнікі. З гэтай нагоды мне хацелася б узняць тэму, якая датычыць як саміх настаўнікаў, так і нашых дзяцей. Адным словам, размова пойдзе аб беларускай мове і аб тым, як яе выкладаюць і для якіх спецыяльнасцяў яна неабходная.
Яшчэ дзеці бавяцца на вакацыях, а бацькі ўжо ў турботах і клопатах, як сабраць дзіця ў школу так, каб расходы не так балюча ўдарылі па сямейным бюджэце. Але каб не атрымалася і так, як у прымаўцы “Скупы двойчы плаціць”. Пры ўсім гэтым, кожны хоча, каб дзіця выглядала не горш за іншых.
Адсутнасць годнага заробка на радзіме змушае значную частку нашага насельніцтва з’язджаць на заробкі ў іншыя краіны, пераважна ў Расію, дзе за тую ж працу аплата ў разы вышэйшая, хаця ўмовы працы пакідаюць жадаць лепшага. Які лёс, якая рызыка чакаюць беларускага гастарбайтара-будаўніка ў Расіі, расказаў Віталій Лясюк – гастарбайтар з 20-гадовым вопытам працы ў Расіі.
Усё наша жыццё складаецца з падзей. Па-сутнасці, і само жыццё – гэта падзея. Да значных падзей у сваім жыцці мы звычайна рыхтуемся, як, напрыклад, да вяселля або нараджэння дзіцяці. Але, на жаль, у нашым жыцці здараюцца і непрыемныя падзеі, да якіх мы звычайна не падрыхтаваны: маю на ўвазе смерць родных людзей.
Сёлета ўжо чатырнаццаты год запар мы будзем адзначаць сусветны Дзень роднай мовы. Не ведаю, як вам, а мне балюча ўсведамляць, што можа знікнуць мова нашых продкаў. Мова, якая з’яўляецца гарантам існавання нас як народа, як нацыі. Мова, якая з’яўляецца перлінай, каштоўным дыяментам сярод безлічы моў свету, якую лічаць адной з найпрыгажэйшых у свеце. Яна сучасная і развітая, на ёй лёгка выказаць свае думкі і пачуцці. І пры гэтым усім яна мілагучная і эратычная...
Дзевяноста гадоў таму, 21 студзеня 1924 года, памёр Уладзімір Ільіч Ленін. Большасць сённяшніх маладых людзей, магчыма, і не ведае ўжо, хто гэта такі. А вось тыя, чый “адрас – Савецкі Саюз”, яшчэ памятаюць імя гэтага палітыка, ідэолага, рэвалюцыянера, заснавальніка першай у гісторыі свету сацыялістычнай дзяржавы. Да гэтага часу ацэнкі дзейнасці Уладзіміра Леніна, яго гістарычнай ролі адрозніваюцца крайняй палярнасцю.
Вясковае мужчынскае насельніцтва, на маю думку, можна падзяліць на дзве катэгорыі: на тых, хто задаецца пытаннем: “Чарку выпіць ці напіцца?”, і на тых, хто з першага кілішка ведае, што нап’ецца да непрытомнасці. Ёсць, вядома, і трэцяя катэгорыя – тыя, хто ўвогуле не ўжывае спіртнога, але яны, хутчэй за ўсё, выключэнне з завядзёнкі, якая ўсталявалася апошнім часам.
Мабыць, кожны з нас хоць аднойчы ў сваім жыцці задаваўся пытаннем, колькі часу наканавана лёсам пражыць на гэтым свеце. Так сталася, што наша жыццё для нас – таямніца, і ў наш час людзі не ведаюць адказу на гэтае адвечнае пытанне. А вось нашы продкі знайшлі адказ на яго.
Людская памяць хавае ў сабе шмат каштоўных скарбаў, якія яшчэ ёсць магчымасць знайсці, ачысціць ад будзённых напластаванняў, каб яны заззялі ўсімі колерамі вясёлкі. У свой час мне пашчасціла наткнуцца на адзін з такіх скарбаў, які быў прыхаваны ў памяці старых людзей і мусіў бы вось-вось знікнуць разам з імі. І вось гэта каштоўная перліна перад вамі.