Для вас падрыхтавана шмат чаго цікавага і нават незвычайнага! Вас чакаюць Свінтус, Козачка і Шарык, каб адправіцца з вамі ў вясёлыя калядныя прыгоды. Яны раскажуць усе, што вы не ведалі пра Каляды, Новы год і Раство! Пазнаёмяць вас з традыцыямі святкавання Каляд на Беларусі! Правядуць пацешную экскурсію па выставе “Цуд на Каляды”. Пазнаёмяць з беларускім традыцыйным лялечным тэатрам “Батлейка”.
Сапраўдным цудам для вас стане каляднае батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад”, у аснову якога пакладзена біблейская гісторыя аб нараджэнні Ісуса Хрыста і злачынствах жорсткага цара Ірада.
Таксама Свінтус, Козачка і Шарык падрыхтавалі для вас займальныя майстар-класы і гульні. Падчас праграмы кожны дакранецца да сапраўднага каляднага чараўніцтва.
Калядная забаўляльная праграма будзе цікава і дзецям, і дарослым! Чакаем на Каляды ў Доме рамёстваў!
Праграма даступная для наведвання з 19 снежня 2017 г. па 21 студзеня 2018 г. Кошт – 1р. 50кап.
Падрабязней даведацца пра забаўляльную праграму ці запісацца можна па тэлефоне 2-21-48. Запрашаем! З надыходзячымі святамі!
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More