
Выстава арганізавана Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Грамадскім аб’яднаннем «Вытокі творчасці» пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А.С. Пушкіна сумесна з ДУК «Мемарыяльны музей-сядзіба ім. Т. Касцюшкі».
На выставе будуць прадстаўлены 18 прац брэсцкіх мастакоў і фатографаў, якія з’явіліся ў выніку пленэраў, праведзеных у Мерачоўшчыне. Сярод аўтараў прац – вядомыя брэсцкія арт-майстры Кірыл Ляшук, Ігар і Вольга Раманчук, Любоў Новікава, Аляксей Пагожын. Ніводная выстава Аб’яднання не абыходзіцца таксама без артыстычных прац Алега Малейкі, які захаваў на плёнцы фальварак і ўрочышча, выхадцам якога з’яўляецца нацыянальны герой Польшчы і ЗША.
«Мэтай выставы з’яўляецца прадстаўленне гістарычнай асобы Тадэвуша Касцюшкі як сына сваёй «малой Радзімы», праз прызму навакольнай прыроды і натуральнага асяроддзя, у якім ён выхоўваўся і рос. Прыродныя фактары ўздзейнічаюць на фарміраванне культуры і развіццё як лакальных соцыумаў, так і індывідаў.
Навуковыя канцэпцыі падкрэсліваюць значэнне прыродных кампанентаў у працэсе здабыцця чалавекам яго радавой сутнасці – вызначаюць унікальныя рысы і падкрэсліваюць універсальнасць яго асобы. Пейзажныя працы брэсцкіх майстроў спрабуюць расказаць пра сацыякультурны Універсум Тадэвуша Касцюшкі – аднаго з найбольш вядомых сыноў Рэчы Паспалітай ва ўсім свеце», — распавялі ў Генеральным Консульстве Рэспублікі Польшча ў Брэсце.
Наведаць выставу можна будзе да 30 красавіка 2019 года.
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
This website uses cookies.
Read More