
Светлана Курилик
Тэма семінара была цікавай – “Методыка збору, апрацоўкі і сістэматызацыі фальклорнага матэрыялу”. Аб тым, якім цікавым можна зрабіць фальклорнае свята, якія аўтэнтычныя элементы могуць яго ўпрыгожыць і як важна выхоўваць у дзяцей добры густ, расказала вядучы спецыяліст абласнога грамадска-культурнага цэнтра Наталля Краўчук. “Я не люблю дискотеки с их нервными припадочными движениями. Я люблю фольклор, белорусские традиции”, – прызналася Наталля Пятроўна. Праўда, паверыць у гэта цяжка, бо адну з найважнейшых складнікаў беларускасці – мову – спецыяліст пры гэтым ігнаравала.
Не надта арганічным у абранай тэме было і рускамоўнае выступленне дырэктара метадычнага цэнтра аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алы Занькі. Хаця інфармацыя, якую паднесла Ала Святаславаўна, была цікавай. Яна расказала аб тым, якія перлы вуснай народнай творчасці знаходзяць культработнікі раёна ў час фальклорных экспедыцый. “В районе работает 6 клубов народного умельца, Дом ремёсел, действуют 11 фольклорных коллективов, из них два – со званием “народный”. Так что учиться фольклору есть у кого, – сказала Ала Святаславаўна і дадала: – Но жалко, что нет у нас детских фольклорных коллективов”.
Выдатнай беларускай мовай вылучылася выступленне дырэктара раённага Дома рамёстваў Марыі Мухі. Яна расказала пра народных умельцаў і работу з імі. Марыя Іванаўна заўважыла, што галоўнае ў любой рабоце – зацікаўленасць. Мы не можам стопрацэнтна пераняць манеру выканання работ народнымі майстрамі, але можам зрабіць усё акуратна, прыгожа, пры гэтым захаваць у новых работах старажытныя адметнасці кожнай вёскі. “Кожная рэч, як чалавек, мае сваю гісторыю, – адзначыла Марыя Іванаўна і заклікала культработнікаў: – Запісвайце ўсё, што пачуеце!”.
Жывой гісторыяй стала народны майстар Рэспублікі Беларусь, жыхарка в. Боркі Ульяна Пятроўна Віннік. Менавіта ў яе казачна-яркую ад тканых і вышытых вырабаў хату была перанесена другая частка семінара. Сустрэлі гасцей гаспадыня з гаспадаром Аляксандрам Дзям’янавічам ветліва, гасцінна: і пачаставалі, і песню праспявалі пад акампанемент загадчыцы Боркаўскага СК Валянціны Шпакавай. Але галоўнае, культработнікі пабывалі ў майстэрні Ульяны Пятроўны, убачылі шматлікія ўзнагароды ўладальніцы чарадзейных працавітых рук, маглі задаць майстру пытанні.
“Дзе вы знаходзіце час, каб столькі прыгажосці зрабіць?” – здзіўляліся госці. “Дык я лепш не дасплю ўночы, а што задумала – зраблю”, – адказвала Ульяна Пятроўна. “А муж не сварыцца?” – напаўжартліва дапытваліся прысутныя. “А я ж уцякаю ў майстэрню, калі заўважу, што ён ужо спіць!” – у тон ім адказвала майстрыха. Аляксандр Дзям’янавіч, горды за сваю жонку, паблажліва ўсміхаўся, стоячы ля дзвярэй…
Далей шлях удзельнікаў семінара быў скіраваны на Раздзялавічы. У сельскім Доме культуры іх ужо чакалі мясцовыя культработнікі і самадзейныя артысты. Бабулечкі з фальклорнага гурта “Завіца”, які носіць званне “народны”, разам з дзецьмі, якім перадаюць сваё майстэрства, на сцэне “прайшліся” па асноўных народных святах гадавога цыкла: спявалі старадаўнія песні, згадвалі паданні, прыказкі і прымаўкі, паказвалі тэатралізаваныя элементы абрадаў і гулялі.
Прысутныя на справе ўбачылі, як правільна перадаваць дзецям свае веды, уменні і нават своеасаблівую гаворку, якія дасталіся ад продкаў. Задаволеныя, яны заключылі: “Нашы бабулечкі не горшыя за буранаўскіх, ды яшчэ і фору б ім далі!”
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More