
Светлана Курилик
Нездарма пра рукі майстроў кажуць – “залатыя”. Нават, здавалася б, зусім непрыдатны матэрыял яны могуць пераўтварыць у прыгожыя, а часам, і патрэбныя рэчы.
Вось і лісты прачытаных газет у руках Тамары Сяргееўны з некаторага часу пачалі атрымліваць другое жыццё. Ездзіла ў мінулым кастрычніку на курсы ў Брэст: там не толькі спасцігала прамудрасці сваёй прафесіі – загадчыка сельскім клубам, але і асвоіла новы від рамяства. Яно прывабіла Тамару, “зацягнула”.
Цяпер вынікам яе старанняў і цярпення спачатку становяцца трубачкі з паперы. “Нарыхтоўкі рабіць доўга, – расказвае Тамара Сяргееўна. – А ўжо калі надыходзіць чарга плесці рэчы, я проста перастаю заўважаць час”. І ўрэшце становяцца трубачкі “газетнымі” кветкамі, кошыкамі і вазамі або нават самаварам, гусём, свінкай-скарбонкай ці караблём. Потым з дапамогай фарбы яны пераўтвараюцца ў сапраўды прыгожыя рэчы – якраз нібы Папялушка на бале пераўтварылася ў чароўную прынцэсу. І мала хто можа заўважыць, што асновай для гэтых прыгожых рэчаў сталі старыя газеты…
Карані цікавасці Тамары Занькі да рукадзелля хаваюцца, пэўна, у самабытных работах народных майстроў, якіх нямала ўзгадавала люсінская зямля. “Мая свякроў таксама прыгожа вышывае. Вядома ж, і я асвоіла гэтае рамяство. А яшчэ кручком вяжу. Але вольнага часу на ўсё не хапае”, – гаворыць Тамара Сяргееўна. І прысвячае яго найбольш незвычайнаму для сваёй вёскі, ды нават раёна, рамяству. Мала таго, перадае яго юнаму пакаленню: пры Люсінскім сельскім клубе працуе гурток, які з задавальненнем наведваюць 11 дзяцей.
“Гэта я сама рабіла, а вось тыя кветкі плялі разам з дзецьмі…” – Тамара Сяргееўна ахвотна расказвае гісторыю кожнай рэчы. А на пытанне “Дзе чэрпаеце натхненне?” адказвае проста: “У інтэрнэце. Там шмат розных вырабаў. Наглядзішся – і хочацца стварыць нешта сваё”. Нават капіруючы чужыя рэчы, Тамара Сяргееўна прыўносіць у іх свае штрыхі. Пэўна, менавіта гэта і робіць аматара майстрам сваёй справы, а яго рэчы – цікавымі і патрэбнымі людзям.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More