Папяровыя дзівосы Тамары Занькі
На розных “культураўскіх” мерапрыемствах выкарыстоўваюцца для букетаў прыгожыя плеценыя кошыкі. І мала хто ведае, што аўтар работ – Тамара Занька з Люсіна, якая майструе свае вырабы з… паперы.
Самабытная люсінская зямля і сусветная сетка інтэрнэта сілкуюць натхненне і фантазію рукадзельніцы Тамары Занькі / Фото: Светлана Курилик
Нездарма пра рукі майстроў кажуць – “залатыя”. Нават, здавалася б, зусім непрыдатны матэрыял яны могуць пераўтварыць у прыгожыя, а часам, і патрэбныя рэчы.
Вось і лісты прачытаных газет у руках Тамары Сяргееўны з некаторага часу пачалі атрымліваць другое жыццё. Ездзіла ў мінулым кастрычніку на курсы ў Брэст: там не толькі спасцігала прамудрасці сваёй прафесіі – загадчыка сельскім клубам, але і асвоіла новы від рамяства. Яно прывабіла Тамару, “зацягнула”.
Цяпер вынікам яе старанняў і цярпення спачатку становяцца трубачкі з паперы. “Нарыхтоўкі рабіць доўга, – расказвае Тамара Сяргееўна. – А ўжо калі надыходзіць чарга плесці рэчы, я проста перастаю заўважаць час”. І ўрэшце становяцца трубачкі “газетнымі” кветкамі, кошыкамі і вазамі або нават самаварам, гусём, свінкай-скарбонкай ці караблём. Потым з дапамогай фарбы яны пераўтвараюцца ў сапраўды прыгожыя рэчы – якраз нібы Папялушка на бале пераўтварылася ў чароўную прынцэсу. І мала хто можа заўважыць, што асновай для гэтых прыгожых рэчаў сталі старыя газеты…
Карані цікавасці Тамары Занькі да рукадзелля хаваюцца, пэўна, у самабытных работах народных майстроў, якіх нямала ўзгадавала люсінская зямля. “Мая свякроў таксама прыгожа вышывае. Вядома ж, і я асвоіла гэтае рамяство. А яшчэ кручком вяжу. Але вольнага часу на ўсё не хапае”, – гаворыць Тамара Сяргееўна. І прысвячае яго найбольш незвычайнаму для сваёй вёскі, ды нават раёна, рамяству. Мала таго, перадае яго юнаму пакаленню: пры Люсінскім сельскім клубе працуе гурток, які з задавальненнем наведваюць 11 дзяцей.
“Гэта я сама рабіла, а вось тыя кветкі плялі разам з дзецьмі…” – Тамара Сяргееўна ахвотна расказвае гісторыю кожнай рэчы. А на пытанне “Дзе чэрпаеце натхненне?” адказвае проста: “У інтэрнэце. Там шмат розных вырабаў. Наглядзішся – і хочацца стварыць нешта сваё”. Нават капіруючы чужыя рэчы, Тамара Сяргееўна прыўносіць у іх свае штрыхі. Пэўна, менавіта гэта і робіць аматара майстрам сваёй справы, а яго рэчы – цікавымі і патрэбнымі людзям.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно