
Виталий Герасименя
У гэты дзень зала гарадскога кінатэатра была перапоўнена прыхільнікамі мастацкага слова – удзельнікамі і гасцямі свята. Літаратурная вечарына, як вобразна сказала Ірына Міхайлаўна Рудкоўская, – гэта кветка ў вянок памяці Веры Уладзіміраўны Паляшчук, якая 35 гадоў таму заснавала літаратурны гурток у Востраўскай сярэдняй школе. У яе, выдатніка адукацыі і заслужанай настаўніцы Рэспублікі Беларусь, умелі пісаць вершы практычна ўсе вучні. Яна гаварыла, што на радзіме нашага земляка, знакамітага беларускага паэта Міхася Рудкоўскага жывуць багатыя на душэўныя пачуцці людзі, і развіваць паэтычныя здольнасці ў юных астраўцоў лічыла сваім пачэсным абавязкам. Арганізаваны ёю ў 1978 годзе літаратурны гурток у хуткім часе пачаў збіраць вакол сябе юных аматараў літаратурнай творчасці раёна і перамясціўся пазней у горад Ганцавічы.
На свяце прысутнічалі былыя вучаніцы Веры Паляшчук Ала Хваль, Людміла Амбражук, Жанна Ярашэвіч, якія называлі сябе часцінкаю “Вераска”, расказвалі пра заняткі ў гуртку Веры Уладзіміраўны, на якіх настаўніца “будзіла іх душы”.
Развіццём творчых здольнасцей дзяцей пасля Веры Уладзіміраўны займаліся сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Аляксей Галаскок і Святлана Шушко. Шматлікія іх выхаванцы ўжо закончылі ВНУ і застаюцца актыўнымі аматарамі паэтычнага слова.
Цяпер літаратурным аб’яднаннем кіруе выдатная жанчына, глыбокі знаўца мастацкага слова, бібліятэкар, педагог дадатковай адукацыі Галіна Мікалаеўна Пупач. Дачка Веры Уладзіміраўны – дырэктар РЦДЮТ Алена Ленкавец – з’яўляецца захавальніцай і апякункай справы, распачатай яе славутай маці.
Аднак галоўнымі на літаратурным свяце заставаліся ўсё ж юныя выхаванцы “Вераска”. Шчыра і пранікнёна чыталі яны на сцэне свае вершы пра Радзіму і прыроду, веру і святасць, пра розныя жыццёвыя гісторыі. Цешылі слых прысутных чыстая і вобразная родная мова, здзіўлялі глыбокія думкі юных паэтаў.
Падчас віншавання, уручаючы “Вераску” пышны каравай і сертыфікат, старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч заўважыў, што “ўсё калісьці пачалося з малых парасткаў” і выказаў надзею, што літаратурнае аб’яднанне будзе захоўваць і развіваць пачатыя традыцыі.
Начальнік аддзела адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок у сваім віншавальным звароце адзначыла: “Я атрымала вялікую асалоду ад цудоўнага мастацтва юных дараванняў. У аб’яднанні існуе сапраўдны тандэм дзяцей і настаўніка”. Надзея Уладзіміраўна ўручыла падарункі вераскоўцам Яўгеніі Пракапчук, Ягору Муху, Антону Сідарэвічу, Марыі Стральчэні, Аляксандры Валасюк, Анастасіі Лісуновай, Таццяне Шамрыле, Паліне Купрэвіч, Віялеце Гарадзецкай, а Марыі Стральчэні і Ягору Муху былі ўручаны яшчэ і пуцёўкі ў нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”.
Шмат добрых слоў і пажаданняў было выказана ўдзельнікам аб’яднання. Настаўніца гімназіі Ала Клявец адзначыла: “Цудоўна, што вы пішаце на беларускай мове – адной з самых дасканалых моў на свеце”. Былая ўдзельніца “Вераска” Ала Хваль запэўніла: “Штурмуйце Парнас, а мы будзем радавацца за вас”. Святлана Шушко, былы кіраўнік літаб’яднання, пажадала “гадаванцам “Вераска” падняцца яшчэ вышэй за сваіх настаўнікаў”.
Жадалі вераскоўцам і іх кіраўніку поспехаў і плёну Ірына Рудкоўская, Аляксандр Свірыд, Аляксандр Занька і іншыя госці свята.
У праграме свята прагучалі дзве песні на словы Аляксея Галаскока і музыку Валерыя Марцінкевіча ў выкананні фальклорнага гурта «Талака» і Віктара Багрова, музычная кампазіцыя ў выкананні гітарыста Сяргея Плоткі. Узорны лялечны тэатр «Усмешка» раённай дзіцячай бібліятэкі паказаў казку «Ці то быль, ці небыліца…» Напрыканцы вечарыны прысутных крануў шчыры верш сябра Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Святланы Локтыш:
Не раслінка-меданос:
Каранямі моцна ўрос
“Верасок” – літаб’яднанне –
У глебу творчасці, прызвання.
Пішуць члены аб’яднання
Казкі і апавяданні.
І спрабуюць рыфмаваць
Словы – вершыкі складаць.
Так старанна – узмокнуць спінкі! –
Рупяць хлопчыкі, дзяўчынкі,
Бо да браку не прывык
“Верасковы” кіраўнік.
Ды затое можна будзе
З вершыкамі выйсці ў людзі.
Мае звонкі галасок
Аб’яднанне “Верасок”!
І з душой ў дзень нараджэння
Лёгкіх пёраў і натхнення
Вам гатова пажадаць.
“Вераскоўцы”, так трымаць!
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More