
Светлана Локтыш
У вёску шматлікіх буслянак асабіста я ехала з хваляваннем. Аляксей Пятровіч Галаскок па-ваеннаму ўпэўнена кіраваў аўтамабілем, але, як мне падалося, хваляваўся не менш. Такія пачуцці апаноўваюць кожны раз, калі ў госці запрашаюць у якасці пісьменнікаў, бо гэта накладвае асаблівую адказнасць за кожнае сказанае слова.
У школе нас сустрэлі ветліва. Вялікае фае на час сустрэчы пераўтварылася ў актавую залу, па якой плылі асенні водар хрызантэм і нягучныя гукі мелодый. Хутка сюды пачалі збірацца школьнікі ўстановы (усяго тут навучаецца 58 хлопчыкаў і дзяўчынак) і настаўнікі.
Гаворку аб беларускай мове, аб паэзіі распачалі вядучыя – загадчыца Будчанскага сельскага клуба Любоў Гузоўская і бібліятэкар Галіна Дайлід. Іх кароткія аповеды пра Міхася Рудкоўскага, Івана Лагвіновіча, Івана Кірэйчыка, Уладзіміра Марука, а таксама пра Алеся Каско, Віктара Гардзея і свайго земляка Юрыя Савеню суправаджаліся паказам на экране кадраў з жыцця паэтаў. Дапаўнялі і ўпрыгожвалі гэтыя паведамленні вершамі ганцавіцкіх паэтаў школьнікі – Насця Савеня, Аліна Савеня, Вераніка Швайко, Кацярына Гушчэня, Алёна Волчак і Анатоль Волчак. Хораша гучаў голас дзевяцікласніцы Таццяны Савені, якая спявала:
“Беларусь мая блакітнавокая,
Бацькаўшчына родная мая…”
Галоўная ж частка мерапрыемства была адведзена для выступлення майго і Аляксея Пятровіча – “жывых” паэтаў, якія прыехалі спецыяльна на сустрэчу. Мы працягнулі размову аб неабходнасці вывучаць сваю мову і гісторыю, аб прыгажосці роднай зямлі, аб тым, як пішуцца вершы. Мы чыталі свае вершы, і паэтычныя радкі, адчувалася па рэакцыі, даходзілі да сэрцаў нашых слухачоў. Таму было асабліва прыемна, што ў наш прагматычны час захоўваецца цяга да паэзіі, да прыгажосці.
“Чытаць свае вершы – гэта як адчыніць дзверцы душы і ўпусціць у яе ўсіх, хто жадае”, – сказала настаўніца школы Соф’я Зялёнка. І ў гэты дзень яна таксама “ўпусціла” ў сваю душу прысутных, калі прачытала некалькі сваіх вершаў. Настаўніца беларускай мовы Валянціна Савеня парадавалася за свой родны куточак на зямлі, сваю Ганцаўшчыну, багатую паэтычнымі талентамі. Завуч школы Алена Савеня падзякавала арганізатарам і прысутным за цудоўна падрыхтаваную праграму і з карысцю праведзены час. Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна Ала Хваль заўважыла, што мерапрыемства праходзіла ў рамках месячніка папулярызацыі беларускай паэзіі “Маіх радкоў няма без Беларусі”.
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
This website uses cookies.
Read More